Знайсці
06.08.2019 / 17:311РусŁacБел

Жыхар Баранавіч набраў тэлефонаў у растэрміноўку на шэсцьдзясят тысяч

19-гадовы жыхар Баранавіч у перыяд з чэрвеня па снежань 2018 года прасіў грамадзян набыць у салонах сотавай сувязі мабільныя тэлефоны ў растэрміноўку. Пры гэтым ён паведамляў, што абавязацельствы па выплаце тэлефонаў бярэ на сябе, піша Следчы камітэт.

Усяго ён ашуканскім чынам набраў тэлефонаў больш чым на 60 тысяч рублёў. Затым ён прадаваў тэлефоны праз інтэрнэт па цэнах, ніжэйшых за рынкавыя.

Хлопец знаходзіцца пад вартай. Завялі крымінальную справу па артыкуле «махлярства».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера