Знайсці
06.08.2019 / 16:465РусŁacБел

У Аўстрыі канчаткова вырашылі лёс дома, дзе нарадзіўся Гітлер

Вярхоўная судовая палата Аўстрыі канчаткова вынесла рашэнне нацыяналізаваць дом у горадзе Браўнаў-на-Іне, дзе нарадзіўся і да трох гадоў жыў Адольф Гітлер, паведамляе DW.

Рашэнне вынеслі пасля шматгадовых спрэчак з экс-уладальніцай дома. Вярхоўная судовая палата Аўстрыі яшчэ раз пацвердзіла правамоцнасць закона аб нацыяналізацыі дома, які быў прыняты ў 2016 годзе. А таксама адмяніла рашэнне ніжэйшай судовай інстанцыі аб выплаце яго былой уладальніцы кампенсацыі ў памеры 1,5 мільёна еўра.

Рашэнне аб нацыяналізацыі дома было прынята ўрадам і пацверджана парламентам Аўстрыі. У ім гаварылася пра неабходнасць выключыць любую магчымасць выкарыстання дома Гітлера ў мэтах прапаганды ідэй нацыянал-сацыялізму.

Экс-уладальніцы заплацілі каля 810 тысяч еўра. Так ацанілі кошт дома эксперты. 68-гадовая жанчына звярнулася ў суд, дзе запатрабавала паўтара мільёна еўра, улічваючы «асаблівае гістарычнае значэнне» дома. Суд ніжэйшай інстанцыі спачатку прыняў яе бок, аднак вышэйшая інстанцыя адмяніла гэтае рашэнне.

Дом кардынальна перабудуюць. Для гэтага будзе праведзены архітэктурны конкурс. Знос дома не разглядаецца, бо ён з'яўляецца помнікам архітэктуры XVII стагоддзя.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера