Знайсці
06.08.2019 / 14:22РусŁacБел

Астраномы выявілі гіганцкую чорную дзірку з масай 40 мільярдаў Сонцаў

Астраномы выявілі чорную дзірку, чыя маса ў 40 мільярдаў разоў перавышае масу Сонца. Пра гэта паведамляе Science Alert са спасылкай на The Astrophysical Journal.

Artists drawing of a black hole. Illustration by NASA.

Гэтая чорная дзірка знаходзіцца ў цэнтры галактыкі Holmberg 15A, на адлегласці каля 700 мільёнаў светлавых гадоў, якая, у сваю чаргу, знаходзіцца ў цэнтры сукупнасці галактык Abell 85.

Гэты аб'ект — адна з самых вялікіх чорных дзірак, калі-небудзь знойдзеных, і самая вялікая з тых, што можна знайсці, адсочваючы рух зорак вакол яе. Але, вядома, не самая масіўная з выяўленых — гэта месца занята квазарам TON 618, які, відавочна, мае чорную дзірку ў 66 мільярдаў разоў большую за масу Сонца (калі грунтавацца на ўскосных вымярэннях).

Знойдзеная чорная дзірка мае масу 40 ± 8 мільярдаў сонечных — гэта найбольшае значэнне, атрыманае на аснове кінематыкі зорак, а не зыходзячы з ускосных заканамернасцяў.

Пры такой масе гарызонт падзей чорнай дзіркі (таксама вядомы як радыус Шварцшыльда) будзе велізарным — каля 790 а.а.

Навукоўцы працягнуць вывучэнне, каб паспрабаваць высветліць, як менавіта ўтварылася чорная дзірка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930