Знайсці
07.08.2019 / 14:351РусŁacБел

8 жніўня — Mortal Kombat па-беларуску, яго ўжывую агучаць Гуркоў, Станюта і Харланчук

У кінатэатры «Масква» (пр. пераможцаў, 13) 8 жніўня адбудзецца прэм’ера фільма «Мортал Комбат» на беларускай мове.

Адметнасцю паказу стане «жывая агучка»кінахіта 90-х. Такі фармат упершыню будзе рэалізаваны праектам «Беларускія ўікэнды». Агучка і пракат карціны здзейснены кампаніяй «Кінаконг» пры падтрымцы velcom | A1. Дадатковы паказ пройдзе 10 жніўня.

Незвычайны кінасеанс пачнецца 8 жніўня ў 19:00. Свае рэплікі «ужывую» са сцэны кіназалы будуць прамаўляць акцёры агучкі «Кінаконга»: Павел Харланчук, Сяргей Жбанкоў, Алег Гарбуз, Крысціна Дробыш. Галоўнага героя фільма — Лю Кана — агучыць вядомы спартсмен і першы двухкратны чэмпіён свету па версіі Kunlun Fight Віталь Гуркоў, а загадкавую прынцэсу Кітану — знакамітая беларуская гімнастка Меліціна Станюта.

Паказ у «Маскве» 10 жніўня адбудзецца з дубляжом у запісе. Пачнецца ён а 17:00.

Відэагульня Mortal Kombat выйшла ў 1992 годзе і адразу ж стала настолькі папулярнай, што атрымала працяг у самых розных відах, сярод якіх — знакаміты фантастычны баявік Пола Андэрсана, выпушчаны ў 1995 годзе.

У рамках праекта «Беларускія ўікэнды», які рэалізуе кампанія «Кінаконг» пры падтрымцы velcom | A1, вядомыя прадстаўнікі тэатра і кіно Беларусі ўдзельнічаюць у перакладзе і агучцы на беларускую мову замежных фільмаў, якія пасля дэманструюцца ў шырокім пракаце.

Сярод іх — «Хронікі Нарніі: леў, вядзьмарка і гардэроб», «Маленькі прынц», «Форэст Гамп», «Шторм», «Кніга Ілая», «Таямніца Келз», «Таемнае жыццё Уолтэра Міці», «Рыбка Поньё», «Падымаецца вецер», «Мой сябар жырафа», «Вогненыя калясніцы», «Неверагодны містар Фокс», а таксама класіка каляднага кіно — фільмы «Моцны арэшак», «Гэта цудоўнае жыццё» і «Адзін дома».

Падрабязная інфармацыя аб праекце «Беларускія ўікэнды» і яго іншых паказах — на сайтах kinakong.by і velcom.by.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930