Знайсці
05.08.2019 / 21:453РусŁacБел

Памёр Леанід Гарай

На 83-м годзе жыцця памёр футбольны функцыянер Леанід Гарай.

Майстар спорту СССР, заслужаны трэнер БССР у футбол пачаў гуляць у Брэсце ў школьнай камандзе ў 1953 годзе. Выступаў за мінскія «Спартак» і «Беларусь». Таксама ў яго кар'еры значацца мінская ФШМ, СКА (Мінск), «Спартак» (Брэст). Скончыўшы кар'еру, Леанід Паўлавіч на ўсё жыццё застаўся ў вялікім футболе. Трэніраваў брэсцкі «Спартак», быў начальнікам гэтай каманды. Затым стаў дырэктарам брэсцкай СДЮСШАР-5, начальнікам каманды «Дынама» (Брэст).

Пасля Леанід Гарай на 18 гадоў вярнуўся ў мінскае «Дынама», стаўшы начальнікам каманды, а затым старшынёй клуба. Менавіта ў гэты перыяд дынамаўцы дасягнулі ўсіх значных вяршынь, выйграўшы чэмпіянат СССР 1982 года, бронзу 1983-га.

У пачатку 2000-х Леанід Гарай працаваў у федэрацыі футбола ў ролі начальніка аддзела нацыянальнай і юнацкіх зборных каманд, начальніка ўпраўлення зборных каманд. З'яўляўся старшынёй дысцыплінарнага камітэта АБФФ, карэспандэнтам газеты «Спартыўная панарама».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930