Знайсці
05.08.2019 / 20:30РусŁacБел

Паслухаць Shuma, Бакея, Леру Яскевіч і выпіць незвычайны летні кактэйль: чым заняцца на Borjomi-party

6 жніўня пройдзе вечарына «Borjomi-party: Мінск з характарам». На тусоўцы Shuma і рэпер Бакей прадставяць гледачам трэкі са сваіх новых альбомаў, а Лера Яскевіч, Валік і Ліса праспяваюць ужо ўпадабаныя публікай песні. Музыка пачне гучаць а 20:00, уваход на мерапрыемства вольны.

Выступленне артыстаў пройдзе ў дворыку Dandy Land пад адкрытым небам. Спачатку гледачоў разагрэюць дыджэйскім сэтам, пасля чаго на сцэну выйдзе Shuma — Руся праспявае пару трэкаў з новага альбома Me, Mother. Затым рэпер Бакей выканае свежыя песні з альбома EXTRA. Валік, Лера Яскевіч і Ліса для гасцей падрыхтавалі свае самыя папулярныя кампазіцыі.

Але не толькі музыкай збіраюцца «частаваць» гасцей вечарынкі. Адмыслова для мерапрыемства каманда «Эскабар» падрыхтуе лінейку летніх кактэйляў з вадой «Баржомі». Акрамя гэтага, Borjomi-party прыдбае ўласны сімвал: футровы аўтамабіль. Аўто са «сталёвым» характарам, або ўвасабленне выразу «мяккі звонку, цвёрды ўнутры». Пабачыць футровую машыну колеру georgian green, пагладзіць яе ці зрабіць з ёй фотаздымкі на памяць можна будзе на вечарыне з 20:00 да 23:00.

Borjomi-party скончыць праект брэнда «Баржомі» #городсхарактером. Артысты — Валік, Ліса, Shuma, Лера Яскевіч, Бакей — раней у межах праекта запісалі сумесны трэк-калабарацыю пра нашу сталіцу: яе таксама можна будзе пачуць вечарам 6 жніўня. Ідэю праекта #городсхарактером, мэта якога — раскрыць характары сталіц па ўсім свеце з дапамогай мастацтва, падала сама вада «Баржомі»: яна валодае ўнікальным і непаўторным смакам, яе ні з чым нельга зблытаць. «Не саромейся быць сабой, не бойся паказваць свой характар», — філасофія брэнда, якую хочуць падкрэсліць у праекце.

Дзе: дворык Dandy Land (Мінск, вуліца Кастрычніцкая,19/4)

Калі: 6 жніўня, 20:00

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930