Даслаць навіну
Знайсці
19.08.2019 / 14:43 4

Возьмем у аддзел рэкламы НН менеджара. Зона адказнасці: камунікацыя з буйнымі партнёрамі, продаж спецпраектаў

Аддзел рэкламы і маркетынгу «Нашай Нівы» займаецца продажам рэкламы самых розных медыйных фарматаў і развіццём новых формаў манетызацыі. 

Нам патрэбны чалавек, гатовы сустракацца, размаўляць і дамаўляцца з вялікімі кліентамі.

Якасці і ўменні, неабходныя для паспяховай працы:

  • камунікабельнасць,
  • ініцыятыўнасць,
  • уменне знаходзіць кампрамісы.

Мы гарантуем: высокі заробак (аклад + працэнт), месца ў офісе ў цэнтры Мінска ля метро, магчымасць самарэалізацыі, падтрымку і дапамогу ў адаптацыі і нарошчванні кліенцкай базы, сяброўскі калектыў.

Нам важна, каб новы чалавек, які прыйдзе ў нашу каманду, падзяляў каштоўнасці «Нашай Нівы» і ўяўляў, што нас вылучае на беларускім медыярынку. Таму перш чым адправіць рэзюмэ — зірніце наш медыя-кіт. Унутры вы адшукаеце ўсё самае неабходнае, што трэба ведаць пра нашы прадукты, аўдыторыю і рэкламныя кейсы.

Дасылайце ваша рэзюмэ са звесткамі пра адукацыю, ранейшы працоўны досвед, навыкі і ўменні на nn@nn.by з пазнакай «Менеджар спецпраектаў». Выдатна, калі вы напішаце некалькі радкоў, чаму вы хочаце працаваць у НН, якая ў вас матывацыя. Таксама пакіньце спасылку на ваш профіль у сацсетцы, якой вы карыстаецеся найбольш актыўна.

Рэд.

3
Кажыма праўду / адказаць
07.08.2019 / 11:57
Нібыта дзеля падрыхтоўкі падобных спецоў і ствараўся ЕГУ (праграма «Медыя і камунікацыя»). НН, вы прапрацоўвалі варыянт з выпускнікамі гэтае ўстановы? Мо зрабеце расследаванне «ЕГУ: міфы і рэальнасць»?

Ці не стае нашаму змаганню планавасці, напр., у мэтанакіраванай падрыхтоўцы патрэбных адмыслоўцаў? Можа гэтую функцыю пяройме надоечы створаная Вялікая ложа Беларусі (https://nn.by/?c=ar&i=231476)?
9
БРСМ / адказаць
07.08.2019 / 13:41
Кажыма праўду, думаю, выпускнікі ЕГУ больш для фастфудаў падыходзяць... 
1
КРЕМЕНЬ / адказаць
19.08.2019 / 20:48
Так а какие они - ценности НН? Не удивлюсь, если через год НН будет мутить совместные проекты с Кирюшей Терёшиным и рубить процент на лохах, которые будут оставлять деньги в букмекерских конторах. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31