Даслаць навіну
Знайсці
05.08.2019 / 22:47 8

У нападзе на Парашэнку абвінавацілі выхадца з Беларусі Малюту — удзельніка РНЕ і «Азова»

У нападзе на пятага прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку ў Кіеве 25 ліпеня бралі ўдзел асобы, якія калісьці служылі ў палку «Азоў». Адным з тых, хто нападаў, быў Сяргей Караткіх «Боцман», які таксама вядомы па мянушцы Малюта — ураджэнец Расіі, у мінулым — грамадзянін Беларусі, навучэнец школы КДБ (сам Малюта сцвярджаў, што да канца не давучыўся там), сцвярджае ўкраінскі тэлеканал Прямий. Варта адзначыць, што ўладальнікам гэтага тэлеканала з'яўляецца бізнэс-партнёр Пятра Парашэнкі.

Павялічыць выяву

Былы намеснік камандзіра палка «Азоў» Алег Аднарожанка распавёў тэлеканалу, што Сяргей Караткіх трапіў у батальён «Азоў» у красавіку 2014 года пасля шматлікіх спроб далучыцца да любой правай групы ва Украіне ў пачатку расійска-ўкраінскай вайны. Ён сцвярджае, што Караткіх можа быць агентам ФСБ.

З пачаткам украінска-расійскай вайны Караткіх раптам з'яўляецца ва Украіне ў палку «Азоў». Затым узначальвае дэпартамент паліцыі.

Ва Украіне Караткіх атрымаў грамадзянства і новую працу ў Міністэрстве ўнутраных спраў. У яго дэкларацыі былі ўказаны дзве кватэры, ювелірныя вырабы, гадзіннік і нават уласны самалёт, і сотні тысяч гатоўкі ў розных валютах — грыўні, даляры, еўра. У апошні час Караткіх узначальваў дэпартамент аховы аб'ектаў стратэгічнага прызначэння.

Чытайце таксама:

Парашэнка ўручыў пашпарт Украіны грамадзяніну Беларусі —камандзіру батальёна разведкі «Азова»

Дарадца Авакава распавёў, за што грамадзяніну Беларусі Сяргею Караткіх (Малюту) далі пашпарт Украіны

Беларус з батальёна «Азоў» — герой, авантурыст або нацыст? Інтэрв'ю з Сяргеем Караткіх

«У нас тут свая Беларусь»: спецрэпартаж з трэніровачнай базы палка «Азоў» у Кіеве

Былы грамадзянін Беларусі з «Азова» набыў кватэры ў Кіеве і самалёт, а таксама зарабіў $1 мільён

Ва Украіне ўзнікла парамілітарная арганізацыя па прасоўванні «ўкраінскага парадку», адзін з кіраўнікоў — беларус Малюта

Калінкіна: Многія звязалі мільён даляраў Малюты і забойства Шарамета

NN.by

23
Партизан / адказаць
06.08.2019 / 08:50
Все участники Азова, принимавшие участие в убийствах украинских граждан Донбасса психически нездоровые люди, поэтому ничего удивительного в этом нет.
0
Юстын / адказаць
06.08.2019 / 09:46
Ігар Гіркін няжаўна пісаў на сваей старонцы ў вк, што амаль усе расейскія радыкальныя нацыяналісты зараз у тым Азове ваююць
0
Той самы / адказаць
06.08.2019 / 11:39
Ну якія адносіны да Беларусі мае асоба з прозьвішчам Кароткіх, да Беларусі? Прозьвішча мае паходжаньне характэрнае для насельнікаў Поўначы Расеі...

Але ж і пішуць у нас... любога ... хто праязжаў праз Беларусь запісваюць у беларусы...


Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31