Знайсці
05.08.2019 / 17:558РусŁacБел

Знойдзеныя на гары Гедыміна ў Вільні парэшткі паўстанцаў перапахаваюць у лістападзе з удзелам беларускай дэлегацыі

Знойдзеныя ў Вільні, на гары Гедыміна, парэшткі ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гадоў перапахаваюць на віленскіх могілках у лістападзе. На цырымоніі перапахавання чакаюцца прэзідэнт Польшчы, прадстаўнікі Беларусі, Украіны, Латвіі, паведамляе Delfi.

Фота: Delfi.

Дакладная дата цырымоніі будзе залежаць ад таго, як будуць ісці справы з абсталяваннем капліцы для пахаванняў на могілках.

Вядома, што запрашэнне прыехаць у Вільню атрымалі прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, а таксама ўрадавая дэлегацыя Беларусі. Пакуль што не ясна, ці будзе ў яе складзе беларускі прэм'ер Сяргей Румас. Што тычыцца Латвіі і Украіны, яны таксама будуць прадстаўлены, але на больш нізкім узроўні.

Паўстанцы будуць пахаваны з належнымі ўшанаваннямі. Лічыцца, што гэта будзе дадатковы цэнтр прыцягнення на могілкі і для літоўцаў, і для палякаў, і для беларусаў. Імёны паўстанцаў будуць запісаныя на літоўскай, польскай і беларускай мовах.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930