Знайсці
05.08.2019 / 16:212РусŁacБел

«Каменны Лог» пасля рэканструкцыі будзе прымаць у 3 разы больш машын

Прапускная здольнасць пункта пропуску «Каменны Лог» на беларуска-літоўскай мяжы пасля яго рэканструкцыі павялічыцца ў тры разы, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.

Калі сёння прапускная здольнасць складае 2 тысячы аўтамабіляў, то пасля рэканструкцыі з 2020 года яна складзе 6 тысяч — 3,5 тысячы легкавых, 2,4 тысячы грузавых, 100 аўтобусаў.

У пункце пропуску ўпершыню будзе прадугледжана рэверсіўная канальная сістэма для афармлення транспартных сродкаў з 32 каналаў — па 16 у кожным кірунку.

У залежнасці ад колькасці транспартных сродкаў на ўезд або выезд з краіны, колькасць каналаў можна будзе змяняць па напрамках руху. Гэтая сістэма дазволіць зрабіць працу пункта пропуску больш зручнай.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031