Знайсці
05.08.2019 / 13:1811РусŁacБел

Зміцер Дашкевіч паехаў з дзецьмі на возера, якое сузіраў з Глыбоцкай турмы, і напісаў кранальны тэкст

Прагулачныя дворыкі для злосных парушальнікаў рэжыму ў глыбоцкай калоніі — гэта самае неверагоднае, што ёсць у турэмнай сыстэме Беларусі! Ва ўсіх турмах і зонах прагулачны дворык месціцца на першым паверсе і складаецца з 4-х бетонных сцен і закратаванай арматурай столі, праз якую ты бачыш кавалак неба. У глыбоцкай жа зоне выводзяць гуляць на дах камер ПКТ і ШІЗО, ды не ў бэтонныя каробкі, а ў закратаваныя клеткі, з якіх табе адкрываецца цудоўны краявід Глыбоччыны! Са штрафных ізалятараў на прагулку не выводзяць, гэтая прэферэнцыя дазваляецца толькі таму, хто праз месяцы ШІЗО дарваўся да памяшкання камернага тыпу (ПКТ), у якім можна мець троху вопраткі, троху кніг і хадзіць на 30-хвілінныя прагулкі.

І вось выпаўзаеш ты з месяцовай камернай цемры на дах і адкрываецца тваім вачам свет: лес і возера, ля берагоў якога рыбакі кідаюць свае вуды. Хадзіў я ў тыя дворыкі, дыхаў блакітным паветрам краіны рэк і вазёр і марыў: прыйдзе дзень, я прыеду на той бераг возера, я закіну вуду і я крыкну зэкам і канваірам: я перамог, я тут, я на волі! І вось дзень гэны прыйшоў: я прыехаў і не адзін, але з тымі, хто будзе пасля мяне, і мы расклалі ссабойку, і закінуў я спінінг. Суседні рыбак сказаў, што на спінінг тут асабліва не ловяць, але я яму распавёў для чаго мы тут, і ён пусціў скупую рыбацкую слязу ды прамовіў: тады кідай. І я кідаў, пакуль не сарваў блясну. А потым прыплыў белы лебедзь і мы накідалі яму чорнага, як на зоне, глыбоцкага хлеба, а ён паеў. І мы сфоткаліся, і мы сказалі гэтай зямлі і гэтаму небу: жыццё ідзе і будзе ісці, як бы каму ні хацелася яго спыніць. І як бы каторы хам ні прагнуў вярнуць плынь гісторыі назад, жыве Беларусь і будзе жыць! 

Зміцер Дашкевіч; тэкст і фота — з ягонага ФБ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930