Знайсці
05.08.2019 / 11:40РусŁacБел

Індыя прывяла войскі ў боегатоўнасць з-за сітуацыі ў Кашміры

Улады Індыі пачалі перакідку дадатковага кантынгенту з 8 тыс. вайскоўцаў у штат Джаму і Кашмір на фоне рашэнняў урада адмяніць асаблівы канстытуцыйны статус гэтага рэгіёну, піша ТАСС.

Гэтыя вайскоўцы ўзмоцняць 35-тысячную групоўку, ужо разгорнутую ў Джаму і Кашміры. Пры гэтым, як паведамляе інфармагенцтва ANI, усе воінскія часткі ў Індыі прыведзеныя ў стан падвышанай боегатоўнасці.

Паліцыя Індыі ўзяла ў ноч на панядзелак пад хатні арышт лідараў уплывовых у рэгіёне партый.

У шэрагу рэгіёнаў Джаму і Кашміра пачаліся стыхійныя выступы супраць рашэння ўладаў адмяніць асаблівы канстытуцыйны статус Джаму і Кашміра.

Джаму і Кашмір губляе статус штата і становіцца саюзнай тэрыторыяй (якая мае менш правоў, чым штат), ад яго аддзяляецца гістарычная вобласць Ладакх, якая таксама становіцца саюзнай тэрыторыяй. Джаму і Кашмір пры гэтым захавае свой заканадаўчы орган.

Па канстытуцыі Індыі Джаму і Кашмір мае асаблівую аўтаномію, у гэтым штаце усе законы, прынятыя цэнтральным урадам (за выключэннем сфер абароны, замежных сувязяў і некаторых іншых), павінны праходзіць адабрэнне мясцовай асамблеі. Жыхары іншых рэгіёнаў Індыі не мелі права купляць у Кашміры зямлю. Штат мае ўласны сцяг, шэраг іншых пераваг.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930