Знайсці
05.08.2019 / 11:077РусŁacБел

Бердымухамедаў з'явіўся на ТБ і даехаў да «Брамы пекла»

Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў упершыню за больш чым дзесяць дзён з'явіўся на дзяржаўным тэлебачанні, паведамляе радыё Азалтык са спасылкай на праграму «Ватан» туркменскага тэлебачання.

У вячэрнім эфіры быў паказаны рэпартаж, як туркменскі лідэр ездзіць на веласіпедзе і на кані і страляе з аўтаматычнай зброі.

Таксама, па паведамленні дзяржаўнага ТБ, Бердымухамедаў за рулём спартыўнага аўтамабіля праехаўся па пустыні Каракумы, даехаўшы ды палаючага газавага кратэра Дарваза, больш вядомага, як «Брама пекла».

На фоне «знікнення» прэзідэнта Туркменістана, відэарэпартаж дзяржаўнага тэлебачання прыцягнуў да сябе ўвагу

Гэта яго першае з'яўленне на ТБ больш чым за дзесяць дзён. Апошні раз яго паказвалі 24 ліпеня пасля таго, як пашырыліся чуткі пра яго смерць. Але кадры паказаныя 24 ліпеня выклікалі сумневы спецыялістаў, якія палічылі, што кадры былі ідэнтычныя паказаным у праграме «Ватан» 10 мая гэтага года.

Раней афіцыйныя СМІ паведамлялі, што кіраўнік Туркменістана на цэлы месяц сышоў у працоўны адпачынак да 15 жніўня. 

Доўгая адсутнасць прэзідэнта ў медыяпрасторы спарадзілі розныя чуткі.

Бердымухамедава ніхто не бачыў ужо амаль месяц

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930