Знайсці
05.08.2019 / 10:532РусŁacБел

Згубілі кашалёк, красоўку і дзяўчыну. Што шукаюць наведнікі пасля «Рока за Баброў»?

У суботу на аэрадроме «Баравая» прайшоў чарговы фэст «Рок за Баброў». Сёлета яго наведала каля 50 тысяч чалавек, кажуць арганізатары.

Фестываль скончыўся, гледачы раз’ехаліся. І аказалася, што не ўсе далічыліся дома сваіх асабістых рэчаў.

Для тых, хто нешта згубіў падчас фестывалю, у суполцы «Рок за Баброў» стварылі адмысловае абмеркаванне.

Што ж пакінулі гледачы на Баравой?

Самыя папулярныя страты — кашалькі, фітнэс-браслеты, тэлефоны і залатыя ланцужкі.

Фота vk.com

Вярнуліся некаторыя дадому без гадзінніка, кепкі, заплечніка, сонечных акуляраў, электроннай цыгарэты, а некаторыя без адной красоўкі.

«Згубленая адна красоўка гэтай мадэлі, калі хтосьці знайшоў, я буду вельмі ўдзячны», — піша хлопец.

А вось нехта не можа знайсці дзяўчыну:

«Шукаю мілую дзяўчыну, невысокую, разам былі на Ляпісах, я цябе яшчэ падымаў, а ў канцы сказаў табе: «Ты класная і вельмі энергічная»… Раптам так выйшла, што ты гэта чытаеш, напішы».

НТ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930