Знайсці
05.08.2019 / 10:313РусŁacБел

Адна пліта, два мабільнікі, чатыры шыны — што і як цяпер можна ўвозіць з-за мяжы

Ад 2 жніўня змяніліся правілы бязмытнага ўвозу ў Беларусь з-за мяжы тавараў для асабістага карыстання. Мытны камітэт патлумачыў, што гэта за тавары і колькі разоў на год можна, у адпаведнасці з новымі правіламі, іх увозіць.

Не больш за 1 на працягу каляндарнага года

Пліта газавая (альбо электрычная) кухонная, варачная панэль, выцяжка, духавая шафа, воданагравальнік, касілка для газонаў, трымер, абсталяванне для мыйкі аўтамабіляў бытавое, манітор, ноўтбук або нэтбук, шматфункцыянальная капіявальная прылада (МФУ), тэлевізар, ровар, човен надзіманы, матор для чоўна, цывільную гладкаствольную або наразную зброю і яе часткі, кандыцыянер, зварачны апарат побытавы, электрагенератар побытавы, гульнявую прыстаўку - у колькасці не больш за 1 адзінкі на працягу каляндарнага года.

Не больш за 2 адзінкі на працягу каляндарнага года

Мабільны тэлефон, каляска дзіцячая, прынтэр, сканер, планшэтны камп'ютар.

Не больш за 4 адзінкі на працягу каляндарнага года

Новыя пнеўматычныя шыны, новыя альбо б/у колы да кожнага аўта-, і мототранспартнага сродка для асабістага карыстання, пры ўмове, што звесткі дэкларанта пазначаныя ў пасведчанні аб рэгістрацыі транспартнага сродка альбо дакуменце (рахунак-даведка, дамова куплі-продажу, дамова дарэння і інш.), які сведчыць аб набыцці транспартнага сродка, не зарэгістраванага ў дзяржавах-членах Еўразійскага эканамічнага саюза або дзяржавах, якія не з'яўляюцца членамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930