Знайсці
05.08.2019 / 09:19РусŁacБел

Эксперты: 2019 год можа ўвайсці ў пяцёрку самых цёплых гадоў у гісторыі назіранняў

З прычыны хваляў цяпла, што накрылі значныя вобласці ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы ў чэрвені і ліпені, 2019 год можа ўвайсці ў пяцёрку самых цёплых гадоў за час сістэматычных назіранняў за надвор'ем і кліматам, а 2015 — 2019 гады — скласці рэкордна цёплае пяцігоддзе. З такім прагнозам выступіла ў Жэневе Сусветная метэаралагічная арганізацыя (СМА), піша ТАСС.

Генеральны сакратар СМА Петэры Таалас паказаў на пагрозу наступу «царства небяспечных тэмператур з шматлікімі наступствамі для нашай планеты».

Спасылаючыся на дадзеныя Еўрапейскага цэнтра сярэднетэрміновых прагнозаў надвор'я, СМА адзначае, што з улікам высокай тэмпературы ў першыя 29 дзён ліпеня бягучага года, гэты месяц стане «роўным або трохі больш цёплым», за ліпень 2016 года, які лічыцца да гэтага часу самым цёплым у гісторыі.

У шэрагу краін Еўропы тэмпература дасягнула рэкордных велічынь. Спякота прывяла да парушэнняў у працы транспарту і негатыўна адбілася на здароўе людзей і навакольным асяроддзі, паскорылася раставанне льдоў у Арктыцы.

Паводле назіранняў, у ліпені сярэдняя тэмпература была прыкладна на 1,2 градуса вышэйшая за сярэднія значэнні ў даіндустрыйную эпоху. Але калі ў ліпені 2016 года гарачыню «падсілкоўваў» моцны прыродны феномен Эль-Ніньё, дык сёлетамоцнага Эль-Ніньё няма, канстатуе СМА.

«Ліпень перапісаў гісторыю клімату, усталяваўшы дзесяткі новых тэмпературных рэкордаў на мясцовым, нацыянальным і глабальным узроўні», — адзначыў Таалас.

Ён нагадаў пра «беспрэцэдэнтныя лясныя пажары», якія працягваюцца другі месяц запар. «Гэта зусім не сюжэт з навуковай фантастыкі, а рэальнасць змены клімату. Гэта адбываецца цяпер, і сітуацыя пагоршыцца ў будучыні, калі не зрабіць тэрміновыя дзеянні», — рэзюмаваў кіраўнік СМА.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930