Знайсці
05.08.2019 / 09:12РусŁacБел

19 чалавек загінулі ад выбуху ў Каіры

Выбух ля анкалягічнага цэнтру ў сталіцы Эгіпту ў ноч на 5 жніўня забраў жыцьці 19 чалавек, ня менш за 30 пацярпелі, паведамляе радыё «Свабода» са спасылкай на Deutsche Welle. Прычыны выбуху пакуль невядомыя.

Паводле дадзеных эгіпецкага Міністэрства аховы здароўя, выбух адбыўся ў выніку ДТЗ з удзелам некалькіх аўтамабіляў. Паведамляецца, што яго сьледзтвам стаў буйны пажар.

Паліцыя пакуль не паведамляе прычынаў выбуху — генпракурор Эгіпта адправіў на месца здарэньня працоўную групу сьледчых. Некаторыя мясцовыя СМІ пішуць, што прычынай трагедыі мог стаць балён з кіслародам, які разарваўся, аднак незразумела, знаходзіўся ён унутры будынка ці звонку.

У канцы ліпеня авіякампаніі Lufthansa і British Airways абвясьцілі пра часовае спыненьне палётаў у Каір, патлумачыўшы гэтую меру клопатам пра бясьпеку пасажыраў. Падрабязнасьці аб прычынах гэтага кроку авіякампаніі не паведамілі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930