Знайсці
05.08.2019 / 07:561РусŁacБел

Эрдаган абвясціў аб новай ваеннай аперацыі ў Сірыі

Гэта будзе ўжо трэцяя аперацыя Анкары ў прыгранічных паўночных раёнах Сірыі. Расія і ЗША аб новай аперацыі папярэджаны, запэўніў турэцкі прэзідэнт, пішуць інфармагенцтвы.

Турцыя збіраецца правесці новую ваенную аперацыю ў кантраляваным курдамі раёне на ўсход ад Еўфрата ў паўночнай частцы Сірыі. Пра гэта ў нядзелю абвясціў прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган падчас адкрыцця аўтамагістралі.

Пра падобныя планы Анкара ўжо заяўляла, аднак рашэнне аб правядзенні новай ваеннай аперацыі было адкладзена пасля таго, як была дасягнутая дамоўленасць з Вашынгтонам аб стварэнні бяспечнай зоны на паўночна-ўсходняй мяжы Сірыі з Турцыяй, якая прадугледжвала ачышчэнне тэрыторыі ад курдскіх Атрадаў народнай самаабароны.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930