Знайсці
05.08.2019 / 07:262РусŁacБел

У Расіі стварылі робата «Фёдар» для працы ў адкрытым космасе

Робат FEDOR. Фота прадстаўлена аргкамітэтам канферэнцыі «РабаСектар».

Наступнае пакаленне робатаў «Фёдар» зможа працаваць у адкрытым космасе і звядзе да мінімуму неабходнасць выхадаў касманаўтаў за межы станцыі, распавёў РІА Навіны выканаўчы дырэктар па перспектыўных праграмах і навуцы дзяржкарпарацыі «Раскосмас» Аляксандр Блашэнка.

Раней паведамлялася, што перад палётам на МКС «Фёдар» змяніў імя на Skybot F-850 і атрымаў «голас» для зносін з касманаўтамі. Акрамя таго, робат завёў уласны акаўнт на Twitter.

Skybot зараз знаходзіцца на Байкануры, дзе вядзецца яго падрыхтоўка да палёту на МКС. У ваяж кіберкасманаўт адправіцца 22 жніўня, а вернецца 7 верасня. Пасля стыкоўкі «Саюза МС-14» са станцыяй робата перанясуць з карабля ў расійскі сегмент, дзе ён пад кіраўніцтвам касманаўта Аляксандра Скварцова выканае некалькі задач.

«Калі ўсе выпрабаванні пройдуць паспяхова, наступнае пакаленне робатаў серыі FEDOR (Final Experimental Demonstration Object Research — Фінальны Эксперыментальны Дэманстрацыйны Аб'ект Даследаванняў) будзе тэставацца за межамі арбітальнай станцыі. У перспектыве гэта дазволіць звесці да мінімуму рызыку працы касманаўта ў касмічнай прасторы», — сказаў Блашэнка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера