Даслаць навіну
Знайсці
04.08.2019 / 15:30 15

Неверагодна: француз стварыў дошку для лятання і перасёк на ёй Ла-Манш ВІДЭА

Другая спроба француза Франкі Запаты перасекчы праліў Ла-Манш на дошцы для лятання стала паспяховай.

Яго паветранае падарожжа пачалося ў 08:15 (09:15 па мінскім часе) і доўжылася каля 20 хвілін, ён пераадолеў на паветранай дошцы каля 35 кіламетраў. Запата стартаваў недалёка ад французскай камуны Сангат і паспяхова скончыў палёт паблізу горада Сэнт-Маргарэт Бэй у Вялікабрытаніі.

Па словах Запаты, ён ляцеў з хуткасцю 160-170 кіламетраў за гадзіну.

«У канцы, калі мне было балюча, я сказаў сабе: «Спыніся, ты не маеш права на боль. Атрымлівай асалоду». Я бачыў узбярэжжа Вялікабрытаніі», — распавёў журналістам Запата, дадаўшы, што «яму вельмі пашанцавала» ажыццявіць такі палёт і мець такую ​​каманду, як у яго. Палёт Запаты ў жывым эфіры трансляваў тэлеканал BFM TV.

Француз падзяліўся, што пасля некалькіх тыдняў напружанай працы адчувае сябе стомленым і «мае патрэбу ў адпачынку». Не хаваючы эмоцый, ён падзякаваў сваёй камандзе, жонцы і сябрам за падтрымку. Размаўляючы з сынам па тэлефоне пасля палёту, Запата не змог стрымаць слёз. «Ты найлепшы тата», — пачуў ён у трубку.

Гаворачы пра будучыя задачы, Запата адзначыў, што збіраецца дапрацаваць сваю «машыну для лятання».

Экс-чэмпіён свету па гідрацыкле, Запата распрацаваў лятальную дошку ў сваёй майстэрні пад Марсэлем. Яго вынаходкі карысталіся попытам сярод абывацеляў, а потым французская жандармерыя прапанавала супрацоўніцтва.

Шырокую вядомасць Запата здабыў пасля вайсковага парада 14 ліпеня 2019 года на Елісейскіх Палях з нагоды Дня ўзяцця Бастыліі. Тады ён праляцеў на сваёй дошцы над плошчай Згоды, уразіўшы гледачоў і высокіх гасцей свята.

Упершыню перасекчы Ла-Манш на лятальнай дошцы Запата паспрабаваў 25 ліпеня. Аднак тады ён не змог дамагчыся мэты і ўпаў у ваду на сярэдзіне палёту. Лятаючы апарат Запаты, які працуе на газе, абсталяваны пяццю турбарэактыўнымі міні-рухавікамі, якія дазваляюць развіваць хуткасць да 190 кіламетраў за гадзіну.

Запата быў натхнёны першым пералётам праз Ла-Манш, які ажыццявіў французскі пілот Луі Блерыа 110 гадоў таму — 25 ліпеня 1909 года.

NN.by

3
Жвір / адказаць
04.08.2019 / 22:03
Юзік Крулеўскі,
каб ведзьмядзі разбягаліся! 
Tady ūžo liepš, kab kalchazany razbiahalisia,..viedzmiadziaū škada... :)
0
Сашка / адказаць
05.08.2019 / 11:52
Лічбы разыходзяцца: 160 км у гадзіну, 20 хвілінаў, нават з допускам на паскарэнне і запавольванне -- гэта 50 км, а не 35

0
Котіс / адказаць
06.08.2019 / 00:03
Добрая штука. Хутка кожны на такой будзе лятаць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31