Знайсці
04.08.2019 / 13:28РусŁacБел

Саудаўскія жанчыны могуць цяпер падарожнічаць без дазволу. Што гэта мяняе?

Саудаўская Аравія, якую даўно крытыкуюць за парушэнні правоў чалавека, уводзіць шэраг прыкметных паслабленняў для жанчын, у прыватнасці, у тым, што тычыцца свабоды перамяшчэння. Цяпер жанчынам, старэйшыы за 21 год, не патрабуецца дазвол іх мужчын-апекуноў — мужоў, бацькоў ці братоў, — каб зрабіць замежны пашпарт і выехаць за мяжу, піша Бі-Бі-Сі.

Упершыню ў гісторыі жанчынам дазволена афармляць такія дакументы, як пасведчанне аб нараджэнні, шлюбе і разводзе. Паводле новага закона, усе грамадзяне краіны маюць права на працу, не падвяргаючыся дыскрымінацыі па гендарнай і ўзроставай прыкмеце, а таксама па стане здароўя.

Гэтыя перамены на нешта паўплываюць?

Гэта ключавое пытанне. Хоць саудаўцы актыўна хваляць рэформу ў твітары, крытыкі адзначаюць, што меры, законы працуюць толькі на словах у краіне, дзе насамрэч кіруюць традыцыі.

Жанчыны па-ранейшаму павінны атрымліваць згоду мужчын, каб выйсці замуж ці жыць самастойна.

Саудаўскім жанчынам таксама патрэбны дазвол ад сваяка-мужчыны, каб пакінуць турму ці прытулак для ахвяраў хатняга гвалту.

Хэштэг, якія заклікае дазволіць шлюб без згоды апекуна, стаў адным з самых папулярных у твітары пасля абвяшчэння пра рэформу.

Нягледзячы на ​​нядаўнія рэформы Саудаўская Аравія ўвайшла ў апошнюю дзясятку краін у Індэксе гендарнага разрыву на Сусветным эканамічным форуме ў 2018 годзе (з 2017 года яна на два пункты абганяе Іран).

Чытайце таксама: 
Іранскі шлях: яшчэ 40 гадоў таму жанчыны хадзілі ў міні-спадніцах, а цяпер не могуць выйсці з дома без хіджаба

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930