Знайсці
03.08.2019 / 21:441РусŁacБел

Беларус Дзмітрый Банько заваяваў золата юнацкага ЧС па грэка-рымскай барацьбе

Дзмітрый Банько. Фота United World Wrestling

Беларус Дзмітрый Банько заваяваў залаты медаль юнацкага чэмпіянату свету (U-18) па грэка-рымскай барацьбе ў Сафіі (Балгарыя), паведамляе БелТА.

У вагавой катэгорыі да 65 кг на шляху да фіналу ураджэнец Брэсцкай вобласці атрымала чатыры перамогі. Самым складаным быў паядынак у паўфінале супраць Атылы Тамаша Тасмягі з Венгрыі, які завяршыўся ўнічыю, але па рашэнні суддзяў перамога была аддадзена беларусу.

У фінале Дзмітрый Банько быў мацнейшы за Шэроза Ачылава з Таджыкістана — 6:2. Залаты медаль чэмпіянату свету для атлетаў да 18-ці гадоў стаў першым у скарбонцы зборнай Беларусі. Турнір завершыцца ў сталіцы Балгарыі 4 жніўня.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930