Даслаць навіну
Знайсці
03.08.2019 / 20:32 5

ЗША хочуць размясціць ракеты сярэдняй далёкасці ў Азіі

ЗША хочуць разьмясьціць у Азіі ракеты наземнага базіраваньня з далёкасьцю палёту ад 500 да 5500 км, якія раней было забаронена разгортваць у адпаведнасьці з Дагаворам аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьці (ДРСМД). Пра гэта заявіў новы міністар абароны Марк Эспэр, які цяпер знаходзіцца ў Аўстраліі, піша радыё «Свабода».

​У час размовы з журналістамі Эспэр заявіў пра важнасьць разьмяшчэньня такіх ракет у Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне. ЗША раней не маглі вырабляць і разгортваць гэтае ўзбраеньне згодна з умовамі ДРСМД, аднак у пятніцу Вашынгтон выйшаў з пагадненьня, патлумачыўшы такі крок шматлікімі парушэньнямі дагавора з боку Расеі.

«Прыйшоў час вызваліцца ад пагадненьня і атрымаць магчымасьць перасьледваць уласныя інтарэсы, і нашы саюзнікі па NATO падзяляюць гэты пункт гледжаньня», — заявіў Эспэр.

Ён адмовіўся раскрываць падрабязнасьці і паведамляць, дзе або калі могуць быць разгорнутыя ракеты, аднак кіраўнік Пэнтагона выказаў надзею, што разьмяшчэньне пачнецца на працягу бліжэйшых месяцаў.

NN.by

5
Василиса / адказаць
04.08.2019 / 02:51
Нияк не супакояцца гэтыя ахрыманы.Што у Еураазии , што у Амерыцы.........................................
10
Брыдкая пачвара / адказаць
04.08.2019 / 07:19
Павел Ас, казахі не такія дурныя ,каб быць марыянеткамі Вашынгтона
0
Аnita / адказаць
06.08.2019 / 10:17
Брыдкая пачвара,за то беларусы ...... марионетки Кремля. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30