Знайсці
03.08.2019 / 18:393РусŁacБел

Невядомы паведаміў, што ў Мінску замініраваны вакзал і два самалёты

Сёння ў 17.29 у Магілёўскае аддзяленне БЧ па электроннай пошце паступіла паведамленне аб нібыта закладзенай выбуховай прыладзе ў будынку чыгуначнага вакзалу ў Мінску. Таксама дзве выбуховыя прылады нібыта закладзеныя ў самалётах рэйсаў «Мінск-Кіеў» і «Мінск-Калінінград», якія павінны былі вылятаць сёння вечарам з аэрапорта «Мінск-2». Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.

У цяперашні час з будынка чыгуначнага вакзалу эвакуіруюцца наведвальнікі. Таксама правяраюцца самалёты названых рэйсаў.

На месцах працуюць следча-аператыўныя і сапёрна-піратэхнічныя групы, міліцыя, МНС.

А 20.07 прадстаўнік МУС паведаміла, што пошук выбуховых прыладаў на вакзале і ў самалётах скончаны. Выбухоўка выяўленая не была. І цяпер пачынаецца пошук таго, хто даслаў лісты пра мініраванне.

«Падобныя «пасланні» вельмі дорага абыходзяцца дзяржаве, таму пакаранне ілжэмінёра прадугледжана вельмі нежартоўнае. Аж да сямі гадоў пазбаўлення волі», — гаворыцца ў паведамленні.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930