Даслаць навіну
Знайсці
03.08.2019 / 17:03 9

Ні пол, ні век не перашкода: ЕС намінаваў 65-гадовую эканамістку на пасаду кіраўніка МВФ

Павялічыць выяву

de.wikipedia.org

Крышталіна Георгіева, якая нарадзілася ў савецкай Балгарыі, а цяпер выканаўчы дырэктар Сусветнага банка, стала кандыдатам на пасаду старшыні МВФ у Еўрасаюзе, піша bbc.com.

Узгадненне кандыдатуры было вельмі напружаным і заняло некалькі тыдняў. У мінулую пятніцу раўнд перамоваў расцягнуўся на 12 гадзін.

Кандыдатуру Георгіевай падтрымалі Францыя і краіны Паўднёвай і Усходняй Еўропы, у той час як група краін на чале з Германіяй і Нідэрландамі выступала за іншага кандыдата, былога міністра фінансаў Нідэрландаў Ерана Дэсельблума. Ён таксама ўзначальваў групу міністраў фінансаў еўразоны, вёў праграму фінансавай дапамогі МВФ Грэцыі і фінансавае аднаўленне банкаў Іспаніі і Кіпра.

Кандыдатура Крысталіны Георгіевай набрала больш за палову галасоў дзяржаў-членаў ЕС, нават насуперак таму, што МВФ павінен будзе змяніць уласнае правіла для канчатковага адабрэння: кіраўніку ў дзень яго прызначэння павінна быць менш за 65, а Георгіевай спаўняецца 66 у жніўні гэтага года.

Аднак, паводле агенцтва Reuters, відавочна, што падтрымкі ЕС і ЗША будзе дастаткова, каб змяніць гэтае правіла.

Іншыя краіны могуць вылучыць кандыдатаў да 6 верасня. Канчатковыя вынікі выбараў новага старшыні МВФ будуць падведзены ў пачатку кастрычніка.

Пакуль выбарчы працэс не скончыцца, Крысталіна Георгіева прыпыніць свае паўнамоцтвы ў Сусветным банку.

Як выканаўчы дырэктар Сусветнага банка Крышталіна Георгіева асабліва настойліва ўздымала праблемы гендэрнай роўнасці і кліматычных змен.

Да прызначэння выканаўчым дырэктарам Сусветнага банка Крышталіна Георгіева была камісарам па міжнародным супрацоўніцтве пры Еўрапейскай камісіі.

Да гэтага яна выкладала і абараніла доктарскую дысертацыю па эканоміцы ва ўніверсітэце нацыянальнай і сусветнай эканомікі ў Сафіі.

На сваёй старонцы ў Твітары Крышталіна Георгіева напісала, што ўспрымае як вялікі гонар вылучэнне на пасаду кіраўніка МВФ, і далучыла допіс з сямейным фотаздымкам і каментаром: «Ад балгарскай вёскі да выканаўчага дырэктара Сусветнага банка — вось што такое магчымасць!»

За апошнія некалькі гадоў яна была вылучана на некалькі кіроўных пасадаў у вядучых міжнародных арганізацыях - ад пасады генеральнага сакратара ААН у 2016 годзе да пасады прэзідэнта Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскай Рады сёлета.

Назіральнікі разглядаюць яе вылучэнне як спробу заходнееўрапейскіх краін змякчыць крытыку з боку краін Усходняй Еўропы, што ніводзін прадстаўнік постсавецкага блока не атрымаў кіраўнічай пасады ў Бруселі пасля майскіх выбараў.

Для іншых гэта рашэнне - яшчэ адзін знак канца эпохі ўплыву на еўрапейскую палітыку канцлера Германіі Ангелы Меркель.

З моманту стварэння двух буйных міжнародных фінансавых інстытутаў, МВФ і Сусветнага банка, пасля Другой сусветнай вайны МВФ звычайна ўзначальваў еўрапеец, а Сусветны банк - прадстаўнік ЗША.

Аднак, як піша New York Times, у нядаўнім інтэрв'ю міністр фінансаў ЗША Стывен Мнучын заявіў, што гэты парадак рэчаў не з'яўляецца абсалютным.

Папярэдняя кіраўніца МВФ Крысцін Лагард сышла ў адстаўку ў ліпені пасля таго, як яе абралі кіраўніком Еўрапейскага цэнтральнага банка.

NN.by

0
Dlohosh284 / адказаць
04.08.2019 / 21:36
- Крышталіна Георгіева, якая нарадзілася ў савецкай Балгарыі
Хіба Балгарыя калі-небудзь была савецкай? 
А так і ў нас пол ці век не праблема, колькі жанчын у нас на кіраўнічых пасадах у бізнесе і ў палітыцы. І не трэба ім для гэтага нават уздымаць праблемы гендэрнай роўнасці ці кліматычных зменаў, тым больш, калі яна павінна займацца эканомікай. https://nn.by/?c=ar&i=234890Болгария разве была советской? 
0
Мiця Выкручанскi / адказаць
06.08.2019 / 09:12
...русский язык знает и любит !...когда консультация-встреча с ВВП ?
0
Szcz / адказаць
06.08.2019 / 11:57
На пенсию её!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30