Даслаць навіну
Знайсці
03.08.2019 / 16:44 13

Супраць фонду Навальнага ў Расіі распачалі крымінальную справу аб адмыванні грошай

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта РФ Святлана Пятрэнка, гаворка ідзе пра суму ў памеры 1 млрд рублёў, піша bbc.com.

«Следчым камітэтам распачата крымінальная справа аб здзяйсненні фінансавых аперацый з грашовымі сродкамі, заведама набытымі іншымі асобамі злачынным шляхам», - сказала яна.

Да гэтага МУС Расіі перадало ў Следчы камітэт матэрыялы крымінальнай справы, паводле якіх супрацоўнікі фонду Навальнага, а таксама людзі з ім звязаныя, у перыяд са студзеня 2016 па снежань 2018 года «атрымалі ад трэціх асоб буйную суму грошай у рублях і замежнай валюце, якія загадзя для іх былі набытыя злачынным шляхам».

Як вынікае з заявы, апублікаванай на сайце Следчага камітэта, гэтыя сродкі былі ўнесеныя праз банкаматы ў Маскве на банкаўскія рахункі, а затым пераведзены на бягучыя рахункі Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК).

Зараз, як паведамляе СК, высвятляюцца асобы ўсіх тых, хто меў дачыненне да гэтай аперацыі, а таксама крыніцы атрымання сродкаў і іх аб'ём.

Першым пра новую крымінальную справу паведаміла выданне «Праект», грунтуючыся на сваіх крыніцах. Каментуючы гэтую публікацыю, кіраўнік штаба Навальнага Леанід Волкаў напісаў: «Хочуць, здаецца, абвясціць усе ахвяраванні (якія ішлі праз мае рахункі)» адмываннем «(цікава, чаго?) - гэта значыць зрабіць фінансаванне рэгіянальных штабоў Навальнага немагчымым».

Сам Аляксей Навальны і дырэктар фонду Іван Жданаў знаходзяцца пад адміністрацыйным арыштам, а юрыст фонду Любоў Собаль затрыманая ў часе пратэстаў у Маскве.

NN.by

0
Ladzimir / адказаць
04.08.2019 / 08:05
Трэба заняцца незаконна набытымі грашыма Путлера!
Вось там грошы дык грошы!
1
Дед Мороз / адказаць
04.08.2019 / 11:37
Лучше бы СК занялся привлечением фигурантов-коррупционеров к ответственности из расследований Навального :)
0
Максим Дизайнер / адказаць
06.08.2019 / 08:22
metsavend,

Сначала сомневался, но теперь точно уверен в твоей умственной отсталости.  
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30