Знайсці
03.08.2019 / 14:56РусŁacБел

«Слуга народа» выставіць кіраўніка партыі на пасаду спікера Рады

Фота: «Прямий»

Кіраўнік украінскай прапрэзідэнцкай партыі «Слуга народа» Дзмітрый Разумкоў заявіў, што партыя будзе прапаноўваць яго ў якасці кандыдата на пасаду спікера Вярхоўнай рады, паведамляюць інфармагенцтвы.

Таксама ён дадаў, што на пасаду першага віцэ-спікера Рады партыя будзе прапаноўваць прадстаўніка прэзідэнта ў парламенце Руслана Стэфанчука.

Пазачарговыя парламенцкія выбары прайшлі ва Украіне 21 ліпеня. Пасля апрацоўкі 100% пратаколаў партыя прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага «Слуга народа» набрала 43,16%, на другім месцы «Апазіцыйная платформа - за жыццё» Юрыя Бойкі з 13,05%. Трэцяе месца заняла партыя экс-прэм'ера Юліі Цімашэнкі «Бацькаўшчына» з 8,18%, далей ідзе партыя былога прэзідэнта Пятра Парашэнкі «Еўрапейская салідарнасць», у яе 8,10%. Замыкае пяцёрку партыя музыкі Святаслава Вакарчука «Голас» з 5,82%.

Афіцыйныя вынікі выбараў павінны быць апублікаваныя ЦВК да 5 жніўня.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера