Знайсці
03.08.2019 / 14:149РусŁacБел

Вядомыя расійскія музыкі адмовіліся ўдзельнічаць у фэсце, прызначаным на час акцыі пратэсту ў Маскве

Лідар гурта «Несчастный случай» Аляксей Кортнеў, які меў весці музычны фестываль «Шашлык live» адмовіўся «па этычных прычынах», паведамляе bbc.com.

Раней удзельнічаць у фестывалі адмовіліся гурты «Браво» і Tequilajazzz — адпаведныя заявы зрабілі іх лідары Яўгеній Хаўтан і Яўгеній Фёдараў.

Пра тое, што 3 і 4 жніўня адбудзецца музычны фестываль, маскоўская мэрыя паведаміла толькі 31 ліпеня. Прычым некаторыя выступоўцы былі пазначаныя ў якасці ўдзельнікаў без іх ведама.

3 жніўня ў Маскве маюць адбыцца чарговыя пратэсты супраць таго, што на выбары ў Маскоўскую гарадскую думу не пусцілі незалежных кандыдатаў. Папярэдняя акцыя 27 ліпеня скончылася масавымі затрыманнямі.

Сёння была затрыманая Любоў Собаль — апошняя з арганізатараў, якая яшчэ была на волі.

Акцыя 3 жніўня плануецца ў фармаце масавага шпацыру па вуліцах.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930