Знайсці
03.08.2019 / 10:515РусŁacБел

Сёлета 700 беларусаў не пусцілі за мяжу з-за змены прозвішча

У пунктах пропуску на беларускай мяжы, асабліва ў перыяд адпачынкаў, усё часцей выяўляюцца пашпарты, якія сталі несапраўднымі ў сувязі са зменай прозвішча пасля заключэння альбо скасавання шлюбу. Па гэтай прычыне толькі за першае паўгоддзе 710 грамадзянам Беларусі адмоўлена ў выездзе за мяжу, паведамляе Дзяржпамежкамітэт.

Адзін з апошніх падобных выпадкаў адбыўся 1 жніўня ў аўтадарожным пункце пропуску «Брэст». 28-гадовая жыхарка сталіцы, выязджаючы за мяжу на аўтобусе, прад'явіла памежнікам пашпарт, тэрмін дзеяння якога мінуў 30 мая 2019 года. Прычына, па якой дзяўчыне неабходна замяніць дакумент - скасаванне шлюбу і змена прозвішча. Акрамя сарванай паездкі, мінчанка таксама можа атрымаць штраф да 50 базавых.

Дзяржпамежкамітэт нагадвае грамадзянам, што перад выездам за мяжу трэба абавязкова правяраць дзейнасць пашпарта. Асабліва гэта тычыцца тых, хто нядаўна змяніў прозвішча пасля шлюбу або разводу. Іх пашпарты становяцца несапраўднымі праз месяц.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930