Знайсці
03.08.2019 / 09:371РусŁacБел

МЗС Беларусі адрэагавала на спыненне ДРСМД

«Рэспубліка Беларусь з шкадаваннем успрыняла выхад ЗША з Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці (ДРСМД), які вядзе да спынення яго дзеяння, — гаворыцца ў заяве на сайце МЗС. —

ДРСМД з'яўляўся адным з найважнейшых элементаў сучаснай раззбраенчай архітэктуры. Дамова ўнесла істотны ўклад у зніжэнне напружанасці і ўмацаванне даверу на еўрапейскім кантыненце праз забарону цэлага класа крылатых і балістычных ракет і фактычна паклала пачатак практычным крокам у галіне ядзернага раззбраення. Спыненне дзеяння ДРСМД наносіць сур'ёзны ўрон міжнароднай бяспецы і стратэгічнай стабільнасці, ствараючы перадумовы для гонкі ўзбраенняў у розных рэгіёнах свету, у першую чаргу ў Еўропе.

Як адказны і паслядоўны бок ДРСМД, Беларусь была гатова ўдзельнічаць у любых канструктыўных намаганнях па захаванні яе жыццяздольнасці. Мы неаднаразова прапаноўвалі вырашаць праблемныя пытанні з дапамогай прафесійнага і ўзаемапаважлівага дыялогу ў рамках прадугледжаных Дамовай механізмаў. На жаль, нашы прапановы засталіся бяз адказу.

У цяперашняй сытуацыі заклікаем усе зацікаўленыя дзяржавы па абодва бакі Атлантыкі прыкласці максімум намаганняў, каб прадухіліць размяшчэнне ракет сярэдняй і меншай далёкасці на еўрапейскім кантыненце. Беларусь гатовая да канструктыўнай і мэтаскіраванай працы для дасягнення гэтай мэты».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930