Знайсці
02.08.2019 / 17:401РусŁacБел

П'яны жыхар Кобрына скраў «Ягуар» сястры сваёй сужыцелькі і трапіў у аварыю ВІДЭА

Берасцейка, каб прадаць свой аўтамабіль «Ягуар», папрасіла сястру перагнаць яго з Баранавіч у Лунінец. Сваячка прывезла машыну і пакінула яе ў двары свайго дома, дала аб'яву аб продажы. Увечары, на наступны дзень, калі прыйшоў пакупнік, жанчына не знайшла машыну і звярнулася ў міліцыю.

У гэты ж дзень даішнікі прыехалі на месца ДТЗ з удзелам «Ягуара». Аказалася, што ключы ад машыны ўзяў беспрацоўны, раней судзімы 41-гадовы жыхар Кобрына, які з'яўляецца сужыцелем жанчыны. Ён паехаў пакатацца, пры гэтым не маючы правоў і будучы п'яным.

Завялі крымінальную справу. Падазраваны знаходзіцца ў ізалятары. Таксама на злодзея склалі 3 адміністрацыйныя пратаколы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера