Знайсці
02.08.2019 / 16:4911РусŁacБел

З’явілася калекцыя ультракароткіх шортаў унісэкс з беларускімі надпісамі ФОТЫ

У лімітаванай калекцыі па матывах олдскульных фотаздымкаў бацькоў і брытанскіх рокераў — 10 мадэляў унісэкс-шортаў з рознымі надпісамі на беларускай мове.

Незвычайная калабарацыя піўнога брэнда «Аліварыя» і Symbal.by стала магчымай дзякуючы новаму A-Fest, які сёлета пройдзе ў атмасферы «старой школы». Лімітаваная калекцыя — гэта падказка гасцям, што і як надзець, каб быць у тэме фэсту. Камбінаваць шорты прапануюць з белай майкай без рукавоў, лёгкімі светлымі кедамі і акулярамі-авіятарамі.

Рэтра-майткі даступныя ў чатырох памерах: S, M, L і XL. Мадэлі адрозніваюцца эмацыйнымі прынтамі «A-Fest — гэта…». Для адных A-Fest — гэта #трушна, #топчык, #агонь і #чызарп. Для іншых — #олдскул ці #маладосць, калі ўсё здаецца #iзi. А хтосьці абірае фэст дзеля сяброў, з якімі #файна і #стылёва танчыць увесь дзень.

Калекцыя ўжо паступіла ў продаж. Набыць можна ў краме Symbal.by на пр-це Машэрава, 18 у Мінску ці праз сайт symbal.by з дастаўкай па ўсім свеце. Каштуюць такія олдскульныя шорты-трусы 35 рублёў, але іх можна атрымаць і бясплатна, калі падзяліцца ў інстаграме фотаздымкамі з леташніх фестываляў. Свой пост трэба пачаць з фразы «A-Fest — гэта…», а завяршыць хэштэгам #афэст2019. Аўтараў дзесяці самых драйвовых фотаздымкаў узнагародзяць рэтра-майткамі 10 жніўня ў Лошыцкім парку. Падрабязныя правілы ўдзелу ў конкурсе можна паглядзець па спасылцы.

A-Fest пройдзе ў Мінску ўжо чацвёрты раз. Сёлета ён прысвечаны 155-годдзю бровара «Аліварыя». Хэдлайнерамі стануць K-Maro, «Бумбокс» і Nizkiz. Олдскульны дрэс-код носіць толькі рэкамендацыйны характар. Як і ў папярэднія гады, уваход на A-Fest вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930