Знайсці
02.08.2019 / 16:1312РусŁacБел

Мінчанцы падарылі 100 пачкаў марозіва і цэлае поле ў цэнтры Мінска ФОТА

20-гадовая Валянціна Шамко з Мінска перамагла ў конкурсе «Я Валошка» ад стваральнікаў валошкавага пламбіру «Белы полюс». Уладальніца васільковых вачэй пераканала журы, што найдзвычай любіць кветкі і марозіва. Арганізатары не паскупіліся: падарылі дзяўчыне 250-метровае поле з васількамі і жытам у Цэнтральным батанічным садзе, а ў дадатак — запас пламбіру «Валошка» на цэлае лета.

Фота Лізаветы Гаравой.

Трэці месяц гаспадыня васільковых плантацый прыходзіць у мінскі батанічны сад па безлімітным абанеменце, перыядычна палівае расліны на сваім полі. Цяпер, калі кветкі і жыта ўзышлі, уладальніца незвычайнага прыза дзеліцца фатаграфіямі сталічнага поля і запрашае ўсіх ахвотных у батанічны сад, каб пабачыць яго ўжывую. 250 квадратных метраў калосся з валошкамі ў цэнтры сталіцы — пейзаж нетыповы.

Фота Лізаветы Гаравой.

Поле не толькі выконвае эстэтычную функцыю, але і мае сімвалічны сэнс. Па словах ініцыятара праекта — брэнда «Белы полюс», — прыблізна столькі валошак і жыта трэба для вырабу марозіва, аб'ёму якога хопіць, каб накарміць кветкавым марозівам усіх наведвальнікаў батанічнага саду на працягу дня.

Фота Лізаветы Гаравой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930