Знайсці
02.08.2019 / 16:1249РусŁacБел

Бердымухамедава ніхто не бачыў ужо амаль месяц

Апошні раз прэзідэнта Туркменістана бачылі 5 ліпеня. У краіне арыштоўваюць тых, хто распаўсюджвае чуткі пра смерць кіраўніка.

5 ліпеня Бердымухамедаў правёў нараду з Кабінетам міністрам, абвесціў вымову двум віцэ-прэм’ерам. Пасля гэтага «аркадаг» (у перакладзе з туркменскай «заступнік») знік з медыйнага поля без абвяшчэння на 10 дзён.

15 ліпеня дзяржаўнае тэлебачанне паведаміла, што Гурбангулы сышоў у адпачынак, які працягнецца да 15 жніўня. Нібыта ён адправіўся пісаць кнігу «Лекавыя расліны Туркменістана».

Прыкладна 21 ліпеня замежныя СМІ сталі паведамляць пра смерць Бердымухамедава ад нырачнай недастатковасці. Праўда, інфармацыя гэтая была ненадзейнай і ў выніку чалавек, які першым пра гэта расказаў, нават быў вымушаны прасіць прабачэння. Абвяргалі інфармацыю і дыпламаты, якія працуюць у Расіі і Кыргызстане.

24 ліпеня дзяржаўныя СМІ паказалі сустрэчу прэзідэнта з хякімам (мэрам) Ашхабада, дзе Бердымухамедаў даў розныя даручэнні чыноўніку. Праўда, у хуткім часе блогеры зразумелі, што запіс вельмі дзіўна падобны да сустрэчы прэзідэнта 10 мая. На Гурбангулы было тое ж адзенне, нават складкі выглядалі аднолькава. Выказваецца меркаванне, што гэты сюжэт быў падрыхтаваны загадзя.

Вядомыя артысты і спевакі Туркменістана сталі пасыпаць праклёнамі «паклёпнікаў», якія кажуць пра смерць Бердымухамедава. «Хай абароніць Алах у першую чаргу нашага прэзідэнта, а таксама ўвесь народ ад здраднікаў радзімы», — напісала ў інстаграме спявачка Селбі Тувакгылыджава.

Туркменскія сайты, якія працуюць з-за мяжы, паведамляюць пра прынамсі трох затрыманых за распаўсюд чутак аб смерці аркадага.

Да гэтага моманту так і не паведамляецца, куды ж прапаў Бердымухамедаў. Выказваліся версіі, што ён можа быць сам на лячэнні ў Германіі, альбо быць там разам з хворай матуляй.

У чэрвені Бердымухамедаву споўнілася 62 гады. У гэты дзень чыноўнікі і імамы з усяго Туркменістана сабраліся разам, каб памаліцца за здароўе любімага кіраўніка. Прэзідэнтам Бердымухамедаў стаў у 2007 годзе пасля смерці «туркменбашы» Ніязава. Туркменістан з’яўляецца самай закрытай краінай на постсавецкай прасторы.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930