Знайсці
02.08.2019 / 13:021РусŁacБел

Дзіцячы часопіс «Жэўжык» выходзіць у сеціва

У дзіцячым забаўляльным выданні «Жэўжык» вы зможаце знайсці шмат пазнавальнай і карыснай інфармацыі, разнастайныя займальныя заданні (галаваломкі, лабірынты, рэбусы і г.д.), файныя коміксы, арыгінальныя майстар-класы. Матэрыялы найбольш пасуюць для дзетак ад 6 год. 

У свет ужо выйшла 3 тэматычныя нумары «Жэўжыка» («Вясна і птушкі», «Вялікдзень», «Дрэвы»). Іх усе можна спампаваць тут:

Першы нумар

Другі нумар

Трэці нумар

Давайце рабіць часопіс разам! Аўтары чакаюць ад чытачоў водгукі на email ці ў каментары на сваёй старонцы ў фэйсбуку

«Дасылайце, калі ласка, свае прапановы, пра што хацелася б пачытаць, што найбольш спадабалася ў ранейшых нумарах, задавайце пытанні па новых тэмах», — заклікаюць стваральнікі часопіса. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера