Знайсці
02.08.2019 / 12:1412РусŁacБел

Намеснікам міністра адукацыі стаў настаўнік гісторыі замест настаўніцы рускай мовы

Аляксандр Лукашэнка 29 ліпеня ўзгадніў Аляксандра Кадлубая на пасаду намесніка міністра адукацыі. Цяпер стала вядома, каго ж заменіць Кадлубай на гэтай пасадзе.

Раіса Сідарэнка.

«У сувязі з пераводам да іншага наймальніка» ад пасады намесніка міністра вызваленая Раіса Сідарэнка. Ёй 57 гадоў, а родам яна з расійскай Карэліі. Спадарыня Сідарэнка скончыла БДУ, і працавала ў Мінску настаўніцай рускай мовы. Ад 2014 года была намесніцай міністра.

У Міністэрстве Раіса Сідарэнка адказвала за забеспячэнне правядзення дзяржаўнай палітыкі ў сістэме адукацыі, а таксама за інфармацыйна-ідэалагічную працу.

Аляксандру Кадлубаю 37 гадоў, ён родам з Карэліцкага раёна. Скончыў гістарычны факультэт БДУ, працаваў настаўнікам гісторыі. Апошнія гады ўзначальваў аддзел адукацыі Лідскага райвыканкама.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930