Даслаць навіну
Знайсці
02.08.2019 / 11:07 6

Названая асноўная прычына развіцця раку

Дысфункцыя гена TP53, які адказвае за спыненне росту і дзяленне клеткі пры яе пашкоджанні ці стрэсе, з'яўляецца галоўнай прычынай узнікнення анкалагічных захворванняў. Пра гэта пішуць РІА Навіны са спасылкай на вынікі даследавання, апублікаванага на партале EurekAlert!.

Навукоўцы Медыцынскага каледжа Бэйлара ў ЗША вывучылі 10225 узораў тканак, якія прадстаўляюць 32 тыпы ракавых пухлін, і параўналі іх ДНК з 80 тысячамі розных мутацый, звесткі пра якія былі сабраныя на працягу трох дзесяцігоддзяў даследаванняў. Высветлілася, што ў пацыентаў з нізкай выжывальнасцю часта назіраліся мутацыі ў гене.

Акрамя ролі TP53 ва ўзнікненні раку даследчыкі выявілі яшчэ чатыры гены, якія ўплываюць на выжывальнасць пацыента.

Акрамя таго, аналіз паказаў, што ў 91% вывучаных выпадкаў захворвання на рак назіраліся дэфекты ў абедзвюх копіях гена TP53, якія часцей за ўсё ўзнікалі з-за дуплікацыі першай дэфектнай копіі.

Аўтары даследавання падкрэсліваюць, што, дзякуючы маштабу выбаркі прааналізаваных звестак, даследаванне можа стаць ключом да распрацоўкі новых метадаў лячэння анкалогіі.

NN.by

3
Александр Григорьевич / адказаць
02.08.2019 / 15:20
Матёрый, наши нацелены на сельское хозяйство. Так всегда были, и остаются такие указания сверху.
0
Vic / адказаць
02.08.2019 / 17:27
Александр Григорьевич,Ага, вспомним например гениальное открытие с синей изолентой.
0
православный / адказаць
06.08.2019 / 01:00
Каждый месяц в мире публикуются статьи о лекарствах от вич и рака, только воз и ныне там. Какой-то прям агрессивный маркетинг...надеюсь СМИ это делают для поддержки ученых!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30