Знайсці
02.08.2019 / 10:56РусŁacБел

Беларускі распрацоўшчык мабільных гульняў трапіў у сусветны топ-10

Аналітычная платформа Sensor Tower апублікавала рэйтынг найлепшых сусветных распрацоўшчыкаў мабільных дадаткаў у другім квартале на аснове папулярнасці іх прадукцыі, піша dev.by.

Беларускі распрацоўшчык SayGames трапіў у топ-10 выдаўцоў па колькасці загрузак. Кампанія займае шостае месца ў агульным рэйтынгу. Карыстальнікі загрузілі яе каля 200 мільёнаў разоў у красавіку-чэрвені.

Беларускі распрацоўшчык заняў сёмае месца ў асобным рэйтынгу загрузак у App Store і Google Play.

SayGames — распрацоўшчык і выдавец мабільных гульняў Ultra Casual. Кампанія была зарэгістраваная ў Мінску на вуліцы Платонава ў маі 2018 года. Рэзідэнт ПВТ. Персанал — 14 супрацоўнікаў.

У красавіку SayGames выйшла на першае месца па колькасці загрузак сярод беларускіх кампаній. У мінулым месяцы гульні распрацоўшчыка загружалі 100 мільёнаў разоў. Прыбытак кампаніі ў ліпені перавысіў 100 тысяч даляраў.

У App Store ёсць 17 гульняў SayGames, 16 - у Google Play.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930