Знайсці
02.08.2019 / 10:063РусŁacБел

Эпідэміёлагі: Кляшчоў у Мінску стала менш, але кусаюць яны больш

Колькасць зваротаў у сталічныя арганізацыі аховы здароўя з-за ўкусаў кляшчоў на 1 ліпеня вырасла на 7% у параўнанні з аналагічным перыядам 2018-га, піша БелТА са спасылкай на санітарна-эпідэміялагічную службу. Напады насякомых часцей за ўсё адбываліся ў лясной зоне і на загарадных дачных участках.

У той жа час, па выніках энтамалагічнага маніторынгу, за гэты перыяд у Мінску знізілася колькасць іксодавых кляшчоў больш чым удвая. Гэтаму спрыялі мерапрыемствы па знішчэнні месцаў, дзе кляшчы плодзяцца: пакос травы, уборка ламачча, супрацьклешчавыя апрацоўкі на плошчы 266 га.

Усяго спецыялісты сёлета абследавалі 255 тэрыторый. Гэта паркі, скверы, дзіцячыя летнікі, прыгарадныя зоны адпачынку. Кляшчы трапляюцца пераважна ў лясных масівах па перыферыі горада.

Для наведвання лясной зоны рэкамендуюць выбраць максімальна закрытую вопратку, перад паходам скарыстацца аэразолямі і іншымі спецыяльнымі сродкамі. Па вяртанні важна агледзець вопратку і адкрытыя ўчасткі цела. Калі клешч усё ж прысмактаўся, трэба як мага хутчэй звярнуцца да лекара, каб атрымаць эфектыўнае прафілактычнае лячэнне ў першыя 72 гадзіны.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера