Знайсці
02.08.2019 / 12:015РусŁacБел

Колькі каштуе купіць дом у Мінску і іншых гарадах Беларусі — статыстыка ліпеня

Цэны на дамы ў сталіцы і ў буйных гарадах Беларусі заўважна ніжэйшыя за расцэнкі на кватэры. Аднапакаёвы дом у Мінску каштуе ў сярэднім 67,2 тыс. рублёў, тады як за такую ж жылплошчу ў шматкватэрным комплексе давядзецца аддаць 83,9 тыс. рублёў. Міжнародныя кампаніі «Флэтфай» падрыхтавала статыстыку медыянных цэнаў на прыватныя дамы ў гарадах Беларусі за ліпень 2019 года.

Колькі каштуе купіць прыватны дом у Мінску

Статыстыка сярэдніх расцэнак на дамы ў сталіцы заснавана на дадзеных больш чым 10 000 аб'яваў на сайце Flatfy.by. Аналітыкі вызначылі, што медыянны кошт 1-пакаёвага дома ў Мінску ў ліпені склаў 67 200 рублёў. Для параўнання, аналагі ў шматпавярхоўках каштуюць амаль на 25% даражэй. Каб купіць аднапакаёвую кватэру ў Мінску, трэба ў сярэднім аддаць 83 935 рублёў.

Двухпакаёвыя дамы ў сталіцы каштуюць танней за аднапакаёвыя — 53 560 руб. А вось купля жылплошчы з 2-ма пакоямі ў шматкватэрным ЖК абыдзецца больш чым у два разы даражэй. За яе давядзецца заплаціць у сярэднім 108 375 р.

Па дадзеных экспертаў, сярэдні кошт 3-пакаёвага дома ў Мінску — 77 095 BYN. Трохпакаёвая жылплошча ў шматпавярхоўцы каштуе амаль у 2 разы больш — 144 240 рублёў.

Тым, хто плануе купіць дом у Мінску, таму што ён таннейшы, важна не забываць, што яго ўтрыманне патрабуе немалых фінансавых і часавых выдаткаў.

Разрыў паміж прыватнай нерухомасцю і апартаментамі ў катэгорыі 4-пакаёвага жылля не такі вялікі, але ўсё ж прыкметны. За чатырохпакаёвы дом у сталіцы ў сярэднім просяць 123 660 рублёў, тады як за такое ж жыллё ў шматпавярхоўцы — 180 640 рублёў. Апошнія даражэйшыя прыкладна на 46%.

Цэны на продаж дамоў у буйных гарадах Беларусі

Кватэры даражэйшыя за дамы не толькі ў Мінску, але і ў іншых гарадах РБ. Такая тэндэнцыя назіраецца і ў Брэсце, Гродне, Гомелі і Віцебску.

Брэст

Разлік статыстыкі сярэдніх коштаў на дамы ў Брэсце заснаваны на аналізе амаль 4 000 аб'яваў. Продаж кватэр прадстаўлены 7,5 тысячы прапаноў на сайце Flatfy.by.

Медыянныя цэны на 1-пакаёвую нерухомасць у Брэсце ў ліпені 2019:

  • дамы — 32 345 рублёў;
  • кватэры — 48 710 рублёў.

Медыяныя цэны на 2-пакаёвую нерухомасць:

  • дамы — 36 560 рублёў;
  • кватэры — 64 175 рублёў.

Сярэднія расцэнкі на трохпакаёвае жыллё ў Брэсце паказалі, што тут дамы ацанілі даражэй:

  • дамы — 91 220 рублёў;
  • кватэры — 80 735 рублёў.

У катэгорыі 4-пакаёвай нерухомасці сярэднія цэны дамоў значна перавысілі цэны на жыллё ў шматкватэрных комплексах:

  • дамы — 142 400 рублёў;
  • кватэры — 81 930 рублёў.

Гродна

Статыстыка цэнаў на дамы ў Гродне заснавана прыкладна на 800 аб'явах. Продаж апартаментаў на сайце «Флэтфай» прадстаўлена прыкладна 2 000 публікацый.

У ліпені 2019 сярэдняя цана аднапакаёвага жылля ў Гродне склала:

  • дамы — 13 050 рублёў;
  • кватэры — 46 620 рублёў.

Медыянныя цэны на двухпакаёвыя варыянты нерухомасці:

  • дамы — 24 570 рублёў;
  • кватэры — 58 330 рублёў.

У катэгорыі 3-пакаёвага жылля разрыў амаль непрыкметны:

  • дамы — 70 108 рублёў;
  • кватэры — 73 880 рублёў.

Чатырохпакаёвыя варыянты ў Гродне ацанілі даражэй у сегменце прыватнага жылля:

  • дамы — 113 450 рублёў;
  • кватэры — 78 580 рублёў.

Гомель

Пошукавік Flatfy.by змяшчае больш за 2 000 аб'яў па продажы дамоў і больш за 4 000 публікацый па продажы кватэр у Гомелі.

Медыянная цана 1-пакаёвага жылля ў Гомелі ў ліпені 2019:

  • дамы — 38 520 рублёў;
  • кватэры — 32 130 рублёў.

Па стане на ліпень 2019 года сярэднія расцэнкі на двухпакаёвыя варыянты нерухомасці:

  • дамы — 26 150 рублёў;
  • кватэры — 46 240 рублёў.

У катэгорыі 3-пакаёвага жылля прыватная нерухомасць у Гомелі таннейшая:

  • дамы — 51 519 рублёў;
  • кватэры — 65 190 руб.

А вось у сегменце 4-пакаёвай нерухомасці медыянныя цэны на дамы апынуліся вышэйшымі:

  • дамы — 83 025 рублёў;
  • кватэры — 75 935 рублёў.

Віцебск

Для разліку статыстыкі па Віцебску выкарыстоўвалі каля 2,5 тыс. аб'яў па продажы дамоў і амаль 6 тыс. публікацый па продажы жылля ў шматпавярховых ЖК.

Медыянныя цэны на 1-пакаёвыя варыянты ў Віцебску:

  • дамы — 17 125 рублёў;
  • кватэры — 34 590 рублёў.

У сегменце 2-пакаёвай нерухомасці розніца ў коштах амаль у тры разы:

  • дамы —16 060 рублёў;
  • кватэры — 46 260 рублёў.

Сярэдняя цана 3-пакаёвага жылля ў ліпені 2019:

  • дамы — 36 280 рублёў;
  • кватэры — 58 880 рублёў.

Медыянныя расцэнкі на 4-пакаёвыя варыянты ў Віцебску:

  • дамы — 58 430 рублёў;
  • кватэры — 68 675 рублёў.

Даведацца, колькі каштуе зняць дом у Мінску, купіць жыллё ў Гродне або ў Брэсце, можна і самастойна, вывучыўшы адпаведны раздзел пошукавіка «Флэтфай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930