Знайсці
01.08.2019 / 22:4812РусŁacБел

Топ-змагары супраць пацяплення клімату зляцеліся на сустрэчу на 114 прыватных самалётах

Многія знакамітасці сталі аб'ектамі крытыкі, калі яны адправіліся на канферэнцыю па змяненні клімату Google Camp у Італіі на суперкарах, дарагіх яхтах і больш чым 100 прыватных самалётах, піша Daily Mail.

Госці, сярод якіх Арланда Блум, Кэці Пэры, Барак Абама, прынц Гары і многія іншыя селебрыці класа А, былі абвінавачаныя ў крывадушнасці пасля таго, як яны сабраліся на гэтым тыдні, каб абмеркаваць навакольнае асяроддзе, пакінуўшы пры гэтым значны вугляродны след.

У Палерма павінны былі прызямліцца каля 114 самалётаў, некаторыя прывезлі свае супер-яхты на трохдзённую канферэнцыю.

Вядучы Бі-бі-сі Эндру Ніл быў сярод тых, хто адзначыў іранічнасць сітуацыі: «Мноства знакамітасцей і багатых людзей прыбылі на Сіцылію для канферэнцыі Google. Яны прыбылі на 114 прыватных самалётах і флатыліі супер-яхт. Канферэнцыю пра глабальнае пацяпленне».

Мерапрыемства Google Camp, створанае сузаснавальнікамі Google Лары Пэйджам і Сяргеем Брынам, — гэта сакрэтны лагер, дзе сацыяльныя сеткі забароненыя. Глабальнае пацяпленне было тэмай сёлетняга Google Camp.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930