Знайсці
01.08.2019 / 16:2446РусŁacБел

Новы віцэ-мэр Слоніма пакіне скандальнае графіці па-руску: «Дзеля захавання нацыянальна-моўнай згоды ў грамадстве»

У пачатку верасня ў Слоніме пройдзе Дзень беларускага пісьменства. Да гэтага свята ў цэнтры горада намалявалі велізарнае графіці — тэатр Міхала Казіміра Агінскага. Надпіс на ім зрабілі па-руску, але людзі абурыліся: Дзень беларускага пісьменства, дык прычым тут руская мова?!

Тады ўлады Слоніма паабяцалі перарабіць надпіс на графіці да 1 жніўня.

Як высветлілася, новая мятла перадумала выконваць ранейшыя абяцанні. Гаворка ідзе пра намесніцу старшыні Слонімскага райвыканкама Тарэсу Юшкевіч, якая заняла пасаду з 8 ліпеня 2019 года. Яна курыруе, сярод іншага, і пытанні ідэалогіі.

Тарэса Юшкевіч. фота «Газеты Слонімскай»

Вось што адказала Тарэса Юшкевіч чытачу «Нашай Нівы» Аляксею Дужаму, які пытаўся пра сітуацыю з графіці:

«У апошні час у адрас райвыканкама паступіла некалькі зваротаў наконт захавання надпісу на рускай мове, спасылаючыся на гістарычныя факты і заканадаўства Беларусі, а таксама захаванне нацыянальна-моўнай згоды ў грамадстве. Таму райвыканкамам прынята рашэнне пакінуць без зменаў надпіс на графіці».

***

Тарэса Юшкевіч нарадзілася ў вёсцы Харужава Ваўкавыскага раёна. Скончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут. Працавала настаўніцай пачатковых класаў у слонімскай школе №6, пасля намеснікам дырэктара школы па вучэбнай рабоце. У 1995 годзе пераведзена метадыстам у аддзел адукацыі райвыканкама. Тут жа працавала галоўным спецыялістам. З 2012 года ўзначаліла ўпраўленне адукацыі Слонімскага райвыканкама і з'яўлялася яго кіраўніком да цяперашняга прызначэння. 

НТ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930