Даслаць навіну
Знайсці
01.08.2019 / 14:45 17

Плакат, прысвечаны 1000-годдзю Брэста, выклікаў вялікія спрэчкі

26 ліпеня ў Выставачнай зале на вуліцы Савецкай у Брэсце адкрылася выстава плакатаў «Cześć Breść!», прысвечаных 1000-годдзю Брэста. Аўтары работ — маладыя дызайнеры — студэнты Акадэміі мастацтваў у Катавіцах (Польшча). Плакаты крэатыўныя — берасцейцы захопленыя. Толькі адзін з плакатаў выклікаў гарачую дыскусію ў сацыяльных сетках. З яго аўтаркай пагутарыў берасцейскі сайт natatnik.by.

Павялічыць выяву

Той самы плакат да 1000-годдзя Брэста.

Некаторыя выказаліся рэзка і негатыўна ў дачыненні да плаката і яго аўтаркі. Але ёсць і такія, хто ацэньвае такі падыход у мастацтве пазітыўна. Меркаванні берасцейцаў падзяліліся.

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Берасцейскі сайт Natatnik высветліў у аўтаркі гэтага плаката Іаны Лядворух (Joanna Ledworuch), што яна думае пра сваю працу і такую рэакцыю на яе.

— Чаму ты ўзяла за аснову сваёй працы гэты помнік?

— Я не бывала ў Брэсце. Шмат гугліла і кансультавалася з выкладчыкамі. У пошуках натхнення натыкнулася на фота гэтага помніка. І вырашыла «ажывіць» яго. Грозны выраз твару абаронцы выглядае страшным. Я хацела адаптаваць яго да сённяшняга часу, у якім мы часта камунікуем з дапамогай сэлфі ў сацыяльных сетках.

Павялічыць выяву

Фота Сяргея Гудзіліна.

— Ты думала пра тое, што людзі ў Брэсце могуць успрыняць гэты плакат неадназначна?

— Я разумею, што, імаверна, для старэйшага пакалення гэта свайго роду прафанацыя. Аддаючы сваю працу, я дапускала, што яе могуць нават не выставіць у Брэсце. Што тычыцца інтэрпрэтацый, я лічу, што гэта індывідуальна, і не навязваю адзіна правільны пункт гледжання. Кожны мае права ўспрымаць як хоча.

Гэта помнік. Напэўна, кожны дзень каля яго збіраецца шмат турыстаў, якія робяць бессэнсоўныя сэлфі, не ўсведамляючы сэнсу гэтага помніка. Я разумею, што ён сімвалізуе. Пытанне ў тым, ці разумеюць іншыя?

Праходзяць гады, змяняюцца людзі, мяняецца іх менталітэт. Нішто не застаецца ранейшым. Гісторыя не заўсёды становіцца важная для маладых людзей. Гэты феномен забывання пра мінулае і яго значэння адбываецца ва ўсім свеце, у кожнай краіне.

— Ты хацела б пабываць у Берасці і ўбачыць гэты помнік?

— Можа, калі-небудзь.

* * *

На выставе прадстаўлена яшчэ адна праца аўтаркі. У ёй яна хацела паказаць, як пастаянныя змены ў нашай гісторыі зрабілі Брэст такім, якім ён ёсць цяпер.

Павялічыць выяву

Выстава будзе доўжыцца да 11 жніўня. 

Чытайце таксама: 
Брэст: што паглядзець у беларускім Карфагене ШМАТ ФОТА

NN.by паводле natatnik.by

2
Святлана Несцерка / адказаць
02.08.2019 / 08:23
Зразумейце ж, ёсць рэчы, якія лепш не чапаць. Прабачце за жорсткае параўнанне, але што было б, калі нехта пачапіў бы цёмныя акуляры ці напяліў парваныя джынсы на выяву Панны Марыі – як рэкламу-запрашэнне ў касцёл “па-сучаснаму”? Палякам бы “спадабалася”. Манумент у Брэсце, якім бы пафасным ці наадварот нягеглым яго не ўспрымалі, пастаўлены як напамін пра мужнасць і пакуты, светлую памяць, якую лепш не ганьбіць.
0
maha / адказаць
02.08.2019 / 15:08
Артыст павінен быць вольны, але таксама і разумны. Ніякай крэатыўнасці, акрамя таго, каб  "выраз твару" з помніка загінуўшым зрабіць вясёленькім. Ні да месца, ды і не нова. Каб яе бацька там загінуў, ці каб сама яна мела перспектыву там легчы, то, магчыма, акрамя акуляраў, ёй бы прыйшлі ў галаву на самай справе добрыя ідэі. А так "пагугліла" і атрымалася абы што і з боку банцік. Калі ў мастака, журналіста, артыста, пісьменніка няма таленту, ім застаецца толькі адно  - скандал. А тут і скандал атрымаўся ніякі. 
0
Алексей 83 / адказаць
06.08.2019 / 07:32
.....это память.у вас ничего святого не осталось.я со школы с 1 класса 1990 год знаю брестская крепость памятник.а вы всё поганите.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31