Знайсці
01.08.2019 / 14:082РусŁacБел

Жыхара Мінскага раёна выкралі і выбівалі неіснуючы доўг

Жыхар Мінскага раёна быў збіты і абрабаваны ва ўласнай кватэры, а затым вывезены ў лес групай зламыснікаў, паведамілі БелТА ва УУС Мінаблвыканкама.

Пацярпелы — 33-гадовы жыхар пасёлка Юбілейны — звярнуўся ў аператыўна-дзяжурную службу Мачулішчанскага аддзела міліцыі Мінскага РУУС з заявай. Познім вечарам, калі мужчына ўжо спаў, да яго ў кватэру праз балкон забраўся невядомы і пачаў збіваць. Затым забраў з кішэні джынсаў Br650. На гэтым начная эпапея не скончылася. Нападнік прымусіў мужчыну выйсці на вуліцу, дзе яго чакалі двое. Ахвяру пасадзілі ў машыну, у якой знаходзіліся яшчэ двое чалавек. Ужо ў салоне аўто ахвяра нападу пазнала, што злачынца, адзін з тых, з кім ён працаваў на так званай шабашцы.

Зламыснікі вывезлі мужчыну ў лес, дзе працягнулі збіваць і патрабаваць вярнуць неіснуючы доўг у $2,2 тыс. Але рашучая адмова ахвяры і пагроза заявіць у міліцыю прымусілі іх памяняць стратэгію: усё, што адбылося, яны паспрабавалі патлумачыць непаразуменнем. Нападнікі адвезлі пацярпелага на кватэру да аднаго з іх, зладзілі застолле, мірыліся. Вось толькі ахвяра ўсё роўна не даравала такога «розыгрышу». Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Мінскага РУУС высветлілі асобы падазраваных, яны былі затрыманыя. Усе раней судзімыя за розныя злачынствы.

Так, 34-гадовы жыхар Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці (з адной вёскі з пацярпелым), вызваліўшыся з месцаў пазбаўлення волі, знайшоў свайго аднавяскоўца і напрасіўся да яго ў памочнікі. Затым прапанаваў узяць і свайго 33-гадовага знаёмага мінчука. Тады мужчына згадзіўся папрацаваць з гэтай камандай, якая ў далейшым і вырашыла з ім так «пажартаваць». Яшчэ адным нападнікам быў 27-гадовы жыхар Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці. Усіх фігурантаў узялі пад варту, цяпер яны ў ізалятары часовага ўтрымання. Распачатыя крымінальныя справы па артыкулах «Рабаванне», «Вымагальніцтва» і «Незаконнае пазбаўленне волі».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера