Знайсці
01.08.2019 / 13:542РусŁacБел

У Расіі двух татараў абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэрактаў

У сталіцы Татарстана Казані два чалавекі затрыманыя па падазрэнні ў падрыхтоўцы тэракта. Пра гэта паведамляе сайт tatar-inform.ru.

tatar-inform.ru

Абвінавачаныя 41-гадовы Руслан Шамшутдзінаў і 43-гадовы Ільшат Зайнагутдзінаў працавалі ў «Яндэкс.Таксі» ў Ніжнякамску. 

Абодва адмовіліся прызнаць віну. «Я не разумею, чаму нас затрымалі. У нас па трое дзяцей, навошта нам гэтым наогул займацца?» — кажа Зайнагутдзінаў. А Шамшутдзінаў сцвярджае, што знойдзеную выбухоўку яму падкінулі.

ФСБ ж падазрае, што затрыманыя могуць быць звязаныя з тэрарыстычнай арганізацыяй «Ісламская дзяржава».

Расійскія ўлады пільна сочаць за сітуацыяй у Татарстане, дзе многія татары хацелі б большай аўтаноміі, а часам і незалежнасці.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930