Знайсці
31.07.2019 / 19:331РусŁacБел

ФІФА абвясціла прэтэндэнтаў на званне найлепшага футбаліста года

ФІФА вызначылася з дзесяццю прэтэндэнтамі на званне найлепшага футбаліста года.

Гаворка ідзе пра Садзіё Манэ, Махамеда Салаха і Вірджыла ван Дэйка з «Ліверпуля», форварда «Тотэнхэма» Хары Кейна, Крышціяну Раналду («Ювентус»), Фрэнкі дэ ​​Ёнга («Барселона»), Матэйса дэ Лігта («Ювентус»), Эдэна Азара ( «Рэал»), Кіліяна Мбапэ («Пары Сен-Жэрмен») і Ліянеля Месі («Барселона»).

Уладальніка прэміі вызначыць спецыяльная камісія, якая складаецца з экспертаў, інтэрнэт-карыстальнікаў, спартыўных журналістаў, а таксама трэнераў і капітанаў нацыянальных каманд. Дзеючы ўладальнік тытула — Лука Модрыч з «Рэала».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера