Знайсці
31.07.2019 / 16:527РусŁacБел

Еўрапейскія астранаўты адмовяцца ад расійскіх «Саюзаў»

Італьянскі астранаўт Лука Пармітана можа стаць апошнім у найбліжэйшыя гады прадстаўніком Еўрапейскага касмічнага агенцтва, які адправіцца на Міжнародную касмічную станцыю на расійскім караблі «Саюз», паведамляе РИА Новости.

«Пакуль што планаванне такое, што на найбліжэйшыя гады ён апошні астранаўт ЕКА, які адправіўся на МКС з Байканура», — сказаў кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага касмічнага агенцтва (ЕКА) у Расіі Рэнэ Пішэль.

У ЗША распрацаваны новыя пілатуемыя караблі: Crew Dragon — кампаніяй SpaceX, Starliner — кампаніяй Boeing.

У сакавіку Crew Dragon здзейсніў першы выпрабавальны беспілотны палёт на МКС. Запуск першага Crew Dragon з экіпажам на станцыю плануецца на 17 снежня. У склад экіпажа ўваходзяць астранаўты НАСА Роберт Бенкен і Дуглас Хэрлі.

Выпрабавальны запуск да МКС першага Starliner без экіпажа запланаваны на 17 верасня. Першы карабель з экіпажам плануецца запусціць на станцыю ў выпрабавальным рэжыме 30 лістапада. У склад экіпажа ўваходзяць астранаўты НАСА Майкл Фінк і Ніколь Аўнапу Ман, а таксама астранаўт Boeing Крыстафер Фергюсан.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930