Даслаць навіну
Знайсці
03.08.2019 / 11:36 8

Шаркунова, Барабаншчыкава, Смолава… Што стала з поп-спявачкамі 2000-х? ВІДЭА

Ці памятаеце вы, што ў далёкім 2005 годзе Міністэрства інфармацыі прыняло пастанову пра 75% беларускай музыкі ў эфіры радыёстанцый?

І тады заззялі на беларускім эстрадным небасхіле зоркі і Веры Карэтнікавай, і Ганны Шаркуновай, і Карыяны…

Канечне, многія адразу скажуць: «Хто гэтыя людзі?» Але не палянуйцеся зірнуць відэа. Упэўненыя, вы ўсклікнеце: «Я гэта памятаю!»

Ганна Шаркунова

Павялічыць выяву

Прыгожую бландзінку памятаюць многія. А калі папрасіць узгадаць песні гэтай прыгажуні? Не мучайцеся, вось кліп на песню «Апошні ліст». Цяжка паверыць, але кліп зняты 11 (!) гадоў таму. Сёння Ганна па-ранейшаму запісвае песні, здымае кліпы. Ёсць у яе рэпертуары і песні на беларускай мове.

Corriana або Каця Качына

Павялічыць выяву

Нехта запомніў яе як дзяўчынку, якая спявала песні пра Кітай (бадай, самая вядомая яе песня «Шанхай-гудбай». А для кагосьці — яна ўдзельніца расійскага тэлепраекта «Народны артыст». Зараз Кацярына носіць прозвішча мужа — Лангер. І шчасліва жыве ў Германіі. На прасторах інтэрнэту, як аказалася, кліпаў Карыяны не знойдзеш, але ёсць вось гэта самаробнае відэа. Ну што, успомнілі голас спявачкі?

Алена Грышанава

Павялічыць выяву

Яшчэ адна беларуская спявачка, якая кар’еру не кінула і працягвае запісваць новыя песні, даваць інтэрв’ю. Дзевяць гадоў таму на экраны выйшаў кліп Грышанавай «Любовь не убивают». Няўжо не памятаеце гэта відэа, дзе Грышанава іграе цяжка хворую на любоў жанчыну? Не верым.

І яшчэ адна бландзінка — Вера Карэтнікава

Павялічыць выяву

І яшчэ адна ўдзельніца «Народнага артыста». Цяпер Вера выхоўвае сына Дабрыню, вядзе перадачу «Добрай раніцы, Беларусь» на БТ. Супрацоўнічае з валанцёрамі, дапамагае ратаваць бадзяжных жывёл. Не ведаем, ці прыгадаеце вы Верыны песні, але вось вам адна, 2009 года.

Вольга Барабаншчыкава

Павялічыць выяву

Самай актыўнай ратавальніцай жывёл у беларускім шоу-бізнэсе можна назваць Вольгу Барабаншчыкаву. Чым яна жыве зараз, «Наша Ніна» пісала не так даўно. Але ці памятаеце вы песню гэтай спявачкі?

Паліну Смолаву вы памятаеце дакладна

Павялічыць выяву

Гэта яна прадстаўляла Беларусь на Еўрабачанні ў 2006 годзе ў кароткіх шорціках. І заняла 22-е месца ў паўфінале. Пасля з’ехала ў Маскву, выйшла замуж, нарадзіла дваіх дзяцей. Цяпер на публіцы з’яўляецца не так часта, але песні працягвае запісваць. Узгадайце яе песню 2006 года.

Калі вас папросяць назваць самы папулярны беларускі жаночы гурт, які вы ўспомніце?

Павялічыць выяву

Думаем, не ў апошнюю чаргу прыгадаецца «Топлес». Так? Гурт, у якім памянялася больш за 10 складаў. Але самы зорны, канечне ж, быў з Анастасіяй Касянковай, першай жонкай футбаліста Аляксандра Глеба, і Вольгай Вайніловіч, жонкай шоумэна Вадзіма Галыгіна. Ну і іх песня: «Перы-перы-перы-перыферыя» не гучала, хіба, толькі з прасаў.

А каго з беларускіх зорак сярэдзіны 2000-х згадваеце вы?

Nіna.nn.by, фота з сайтаў vk.com, facebook.com

3
Па-коласаўску мудры / адказаць
03.08.2019 / 22:33
Небарака , Я таксама прыгадаю Таццяну Беланогую. Яшчэ Вальжыну (Вольгу) Цярэшчанку, Вольгу Акуліч, Інэсу Леаданскую, Алесю Ўнукоўскую, Анастасію Віннікаву, Леру Сом, Анжэліку Агурбаш, Іну Афанасьеву, Алену Ланскую, Ірыну Дарафееву, Касю Камоцкую з "Новага неба", Крысціну Прыходзьку з Бан-Жвірбы. Жанчыны ў дуэтах - Галіна Вайханская (з Барысам), Аляксандра (з Канстанцінам), Ксенія Жук (Naviband). З пералічаных у артыкуле прыгадваю Вольгу Барабаншчыкаву, бо яна спявала і беларускія песні, Чамусьці тут пададзены адно рускія песні. Калі выканаўцы хочуць, каб іх памяталі як беларускіх спявачак, трэба спяваць па-беларуску.
2
Павал / адказаць
04.08.2019 / 11:20
Па-коласаўску мудры , а як жа "легенды", такія як Жанэт, Ната Багданава, Іскуі Абалян, Гюнэш, Ларыса Грыбалёва (якая менавіта ў 2000-ых стала спявачкай), Наталля Тамела, Аляксандра Гайдук
2
Матёрый / адказаць
05.08.2019 / 18:08
Кто это? Что за бродяги?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31