Знайсці
31.07.2019 / 09:00РусŁacБел

У Белавежскай пушчы рэканструююць падворак старажытных германцаў

У нацыянальным парку «Белавежская пушча» пачалася падрыхтоўка да будаўніцтва другой чаргі археалагічнага музея пад адкрытым небам, паведамляе БелТА.

На тэрыторыі помніка археалогіі «Камянюкі-3» будуць адноўленыя старажытнагерманскі падворак і славянскае паселішча, якія адносяцца адпаведна да II-IV і V-IX стагоддзя нашай эры.

Наведнікі змогуць убачыць падворак рудакопа з печчу для выплаўкі жалеза і кузняй, капішча ранніх славян і славянскае жыллё. На падворках можна будзе пабачыць побыт рамеснікаў - ганчара, хлебароба, каваля, ткача, краўца і інш.

Ёсць ідэя пабудаваць у адным з комплексаў археалагічнага музея пад адкрытым небам павільён, дзе будуць выстаўлены ўсе самыя цікавыя артэфакты, знойдзеныя на тэрыторыі Белавежскай пушчы.

Агульная плошча скансэна складзе 18 га. У перспектыве турыстычны аб'ект будзе ўключаць сем музейных комплексаў, якія адлюструюць асаблівасці развіцця матэрыяльнай і духоўнай культуры заходніх рэгіёнаў Беларусі ад каменнага веку да Сярэднявечча.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930