Знайсці
30.07.2019 / 22:403РусŁacБел

Эксперты назвалі непазбежным пераход «Яндэкса» пад расійскага дзяржаўнага акцыянера

Эксперты «Рэнесанс Капіталу» лічаць, што пераход кампаніі да дзяржаўнага акцыянера непазбежны праз законапраект, які абмяжоўвае долю замежнага капіталу ў інтэрнэт-кампаніях, даведаўся расійскі Forbes.

Унесены ў Дзярждуму законапраект аб абмежаванні замежнага ўдзелу ў значных расійскіх інтэрнэт-рэсурсах — гэта спроба ціску на «Яндэкс» напярэдадні маючых адбыцца перамоў. Пра гэта гаворыцца ў запісцы аналітыкаў «Рэнесанс Капіталу», прысвечанай законапраекту.

«Ніхто не хоча, каб законапраект прайшоў, але ён уяўляе сабой інструмент, які прымусіць кампанію пагадзіцца на змены», — гаворыцца ў дакуменце.

На думку экспертаў, кіраўнік «Сбербанка» Герман Грэф не дапаможа «Яндэксу», і пераход кампаніі да дзяржаўнага акцыянера непазбежны. Грэф, які раней браў у перамовах удзел на баку «Яндэкса», на гэты раз у іх удзельнічаць не будзе, мяркуюць аналітыкі «Рэнесанс Капіталу».

Якая менавіта дзяржкампанія можа ў гэтым выпадку з'явіцца сярод акцыянераў «Яндэкса» — «не мае значэння», пішуць эксперты. У той жа час адзначаецца, што эксперты не лічаць гэта «найгоршым сцэнарам». «Яндэкс» застанецца сфакусаванай на камерцыйным поспеху і інавацыйнай кампаніяй», — гаворыцца ў запісцы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера